26 красавiка 2024, Пятніца, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь здала рынак расейскаму аўтапраму

116
Беларусь здала рынак расейскаму аўтапраму

На працягу 2012 года ў Беларусі адбыўся поўны перадзел рынку новых аўтамабіляў.

Дзякуючы намаганням беларускіх уладаў дамінуючую ролю на ім стаў гуляць расейскі аўтапрам, піша «Ежедневник».

Паводле дадзеных Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА) ў 2012 годзе аб'ём продажу новых аўтамабіляў у Беларусі склаў 20 648 аўтамабіляў, павялічыўшыся на 26,9% у параўнанні з 2011 годам (16 275 аўтамабіляў). Пры гэтым асноўны рост прыйшоўся на аўтамабілі расейскіх марак, якія сталі гуляць на беларускім рынку дамінуючую ролю.

З дзесяці найбуйнейшых аператараў аўтамабільнага рынку Беларусі, трое - расейскія брэнды Lada, GAZ, UAZ, на чыю долю прыйшлося 28,8% адсоткаў усіх продажаў. Для параўнання ў 2011 годзе яны займалі 15,5% рынка. Па дадзеных БАА, продажы расейскіх брэндаў выраслі ў 2012 годзе на 138%, у той час як продажы іншамарак - усяго на 6%.

Найбольшы ўплыў на рынак аказалі змена формы спагнання ПДВ, доўгі працэс узгаднення новых коштаў з вытворцамі аўтамабіляў і ўніфікацыя прайс-лістоў з рынкамі краін Мытнага саюза, дарагія крэдытныя рэсурсы, негалосная забарона на куплю імпартных аўтамабіляў для юрыдычных асоб дзяржаўнай формы ўласнасці, а таксама шэры ўвоз аўтамабіляў з Расеі. Усе яны ў той ці іншай ступені і прывялі да поўнага перадзелу рынку.

Беларусы не толькі сталі значна больш купляць больш танны і даступны расейскі аўтапрам, але і па марках змянілі свае перавагі. Калі раней найбольш папулярнымі маркамі былі аўтамабілі класаў «SUV», «C» і «D», то ў 2012 годзе ў небывалы рост пайшлі бюджэтныя аўтамабілі. У выніку доля аўтамабіляў класа «B» вырасла да небывалых 39,5%.

Яшчэ адзін характэрны і даволі значны трэнд 2012 года - адкладзены попыт прыватных кліентаў. Па дадзеных БАА, у 2011 годзе доля фізічных асоб складала 74,6%, а юрыдычных асоб - усяго 25,4%. У 2012 годзе асноўнымі пакупнікамі новых аўтамабіляў сталі менавіта юрыдычныя асобы, на чыю долю прыйшлося ўжо 53,3 ўсіх набыткаў, а вось доля фізічных асоб скарацілася да 46,7%. Як заявіў старшыня БАА Сяргей Міхневіч, большасць беларусаў адкладае куплю новых аўтамабіляў на больш спрыяльны час і ніхто не ведае, калі гэты адкладзены попыт «стрэліць».

Сяргей Міхневіч упэўнены, што трэнд 2012 года працягне ўмацоўвацца і ў 2013 годзе. Акрамя таго, можна прадказаць, што частка беларусаў перасядуць на Geely, выпуск якога стартуе ў Беларусі ў бліжэйшыя дні. Асноўным фактарам пры куплі новага аўтамабіля будзе яго кошт, а ўжо затым усё астатняе.

Калі зыходзіць з гэтых дадзеных, то можна ўжо зараз скласці аўтамабільны партрэт сярэднестатыстычнага беларуса будучыні: верхам на Lada і Geely, са шчаслівай усмешкай на вуснах, і задаволены тым, што горш ужо дакладна не будзе.

Напісаць каментар 116

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках