banner1 banner1 banner1

20.02.2013

Відэа катаванняў у РУУС Маладзечна 180

15:30, — Грамадства

У Інтэрнэце з'явіліся відэазапісы, зробленыя камерамі назірання ў маладзечанскім РУУС.

Гісторыя жыхаркі Маладзечна Алесі Садоўскай абляцела інтэрнэт яшчэ ў мінулым годзе. У навагоднюю ноч Алеся з сястрой і знаёмымі адпачывала ў Маладзечанскім клубе «Нео». Калі прыйшоў час адпраўляцца дадому, Алеся выявіла прапажу мабільнага тэлефона і, звярнуўшыся да супрацоўнікаў клуба, папрасіла выклікаць міліцыю, нагадвае сайт праваабарончай арганізацыі «Платформа».

Супрацоўнікі міліцыі, якія прыехалі, не сталі турбаваць сябе афармленнем заявы і пошукам па гарачых слядах (такое, напэўна, бывае толькі ў фільмах пра мянтоў або «Глухаря» - але ніяк не ў беларускай рэальнасці), а параілі Алесі наведаць РАУС пасля святаў, маўляў, не да цябе цяпер. Маладая жанчына, нязгодная з такім падыходам да працы, настойвала на выкананні «абаронцамі правапарадку» іх прамых абавязкаў, а вядома, што нішто так не раздражняе людзей у форме, як заклік выканаць службовы абавязак. Раз'юшаныя яе настойлівасцю, міліцыянты пачалі паводзіць сябе задзірліва, агрэсіўна, хаміць, на што Алеся прыстрашыла ім скаргай у пракуратуру.

Натуральна, з пункту гледжання беларускага работніка міліцыі гэта было ўжо нахабствам. Пасля слоў пра скаргу і пракуратуру «ахоўнікі парадку» проста азвярэлі, а па сутнасці, сталі дзейнічаць па адзінаму вядомаму ім сцэнару: запіхаўшы Алесю за кут клуба, далей ад камер відэаназірання, яны пачалі збіваць яе. Чацвёра дарослых мужчын у форме білі Садоўскую на вачах у наведвальнікаў клуба, затым закінулі яе ў машыну і адвезлі ў РАУС.

Так як працаўнікі міліцыі прадбачліва асцерагаліся трапіць у поле зроку відэакамер, то ўсё вышэйапісанае вядома толькі са словаў пацярпелай і сведак. А вось тое, што адбылося пазней у будынку Маладзечанскага РАУС, дзе міліцыянты адчувалі сябе як дома, зафіксавана на відэа, і яго можна прасачыць штохвілінна.

Даволі доўгі час Алеся Садоўская правяла ў холе РАУС, што, цалкам відавочна, не ўваходзіла ў яе планы (нагадаем, ноч была навагодняя), і не адчуваючы за сабой ніякай віны, яна паспрабавала выйсці з будынка. Гэта дало работнікам міліцыі выдатную магчымасць папрактыкаваць на жанчыне прыёмы і спосабы затрымання. Людзі ў форме яшчэ раз даказалі, што наша міліцыя нас беражэ і заўсёды напагатове.

Асцерагаючыся, што «небяспечная злачынца» можа збегчы, Алесю зачынілі ў камеры, дзе яна знаходзілася працяглы час. У камеры Садоўская паводзіла сябе зусім спакойна, што зафіксавана на відэа, і відавочна, не спрабавала нанесці шкоду ні сабе, ні каму-небудзь, ні нават сценам РАУС.

Аднак, што адбывалася далей міліцыянты тлумачаць менавіта тым, што вымушаныя былі звязаць Алесю, бо яна збіралася нанесці сабе траўмы і калецтвы!

Работнікі міліцыі (натуральна, з самых добрых намераў) ўжылі да Алесі Садоўскай «ластаўку», праўда, вельмі стараліся, каб іх «высакародны» ўчынак усё ж такі не патрапіў у поле зроку камеры відэаназірання, але схавацца не ўдалося.

Уражвае тое, што міма Алесі ходзяць супрацоўнікі і супрацоўніцы РАУС, і ніхто не звяртае ўвагі на маладую жанчыну, якая ляжыць на падлозе з «зафіксаванымі» рукамі і нагамі. Відавочна, для ўсіх супрацоўнікаў Маладзечанскага РАУС гэта зусім звычайная з'ява.

Звяртае на сябе ўвагу і той факт, што на відэазапісах можна ўбачыць чалавека, які бесперапынна падмятае падлогу, і гэта не штатны прыбіральнік РАУС. Як аказалася, гэта затрыманы, якога прымусілі ноччу такім чынам «выкупаць сваю віну» (праўда, не зразумела перад радзімай ці перад самімі работнікамі міліцыі, перавысіўшы такім чынам свае паўнамоцтвы).

А калі звярнуць увагу, што «ахоўнікі закона» з Маладзечна таксама абыякава і нават неяк будзённа праходзяць міма іншай затрыманай, якая ляжыць на падлозе ў навагоднюю ноч, то становіцца жудасна ад таго, што менавіта гэтым людзям па абавязку іх службы мы давяраем ахову нашых жыццяў, чакаем ад іх дапамогі і менавіта гэтыя людзі павінны па першым клічы ўстаць на нашу абарону.

І неяк ужо не здзіўляе, што элементарны зварот з просьбай выканаць свае абавязкі - знайсці зніклы тэлефон - сканчаецца збіццём, затрыманнем і здзекаваннямі ў сценах РАУС. Гэта, на жаль, ужо звычайная з'ява.


Напісаць каментар (180)


Навіны
па тэме

Экспарт

Loading...

          Новости партнеров


Loading...



Надвор'е ў Беларусі

   22.09   23.09 
Брэст Дождь+16
+8
Возможен дождь+14
+3
Віцебск Возможен дождь+14
+11
Дождь+13
+4
Гомель Возможен дождь+17
+12
Дождь+14
+7
Гродна Дождь+14
+8
Возможен дождь+11
+2
Мінск Небольшой дождь+17
+9
Возможен дождь+14
+3
Магілёў Возможен дождь+16
+11
Небольшой дождь+13
+4

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  21.09.14  22.09.14
EUR13 590,0013 590,00
USD10 540,0010 540,00
RUB274,00274,00

Меркаванне


Goodbye Ленин

Goodbye Ленин

Валентин Стефанович

За что они воюют?

За что они воюют?

Виктор Леденев

Котел Кирилла

Котел Кирилла

Дмитрий Дашкевич

Ціхі куток для старога дыктатара

Ціхі куток для старога дыктатара

Уладзімір Халіп

Кости для фрау Риббентроп

Кости для фрау Риббентроп

Александр Томкович



Учора на сайце:

наведвальнікаў 252198
праглядаў 1290216

Папулярныя навіны

Пуцін пагражае «ўзяць» за два дні Варшаву, Рыгу, Вільнюс і Бухарэст (83682)

18.09, 11:15, — Палітыка

Былы следчы пракуратуры: Шмат хто ў органах ведае праўду пра выкраданні (56948)

16.09, 10:35, — Інтэрв'ю

Адчуй розніцу: Патрыярх Філарэт у Львове і Кірыл у Краснаярску (52768)

16.09, 11:39, — Рэлігія

Філіп Брыдлаў: Расея пачынае «гібрыдную вайну» супраць Малдовы (49529)

16.09, 9:26, — Еўропа

Войска РФ выкарыстала тактычную ядзерную зброю (Фотафакт) (49459)

20.09, 13:56, — Палітыка

Террористы громят войска РФ в Донбассе (47857)

20.09, 16:03, — Украіна

Бунт в Вологодской области: россияне требуют вернуть беженцев из Донбасса обратно (45699)

15.09, 21:00, — Украіна

Андрей Кончаловский рассказал, куда катится Россия (45672)

21.09, 16:36, — Расія

Боевики и войска РФ наступают на Мариуполь (40758)

21.09, 21:52, — Украіна

Жители Москвы и Петербурга вышли на «Марш мира» (Видео) (37266)

21.09, 15:05, — Расія

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска

       

Пакіньце Ваш e-mail: