banner1 banner1 banner1

22.02.2013

Еўропа павінна спыніць гульні з дыктатурай важная навіна 67

18:30, — Палітыка

Еўропа павінна спыніць гульні з дыктатурай

(абноўлена) Круглы стол аб сітуацыі ў Беларусі прайшоў у Вене ў рамках дзеянняў зімовай сэсіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

У імпрэзе ўзялі ўдзел лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў, старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, кіраўнік ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Жанна Літвіна і дачка былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, а цяпер палітвязня Мікалая Статкевіча Кацярына, а таксама спецдакладчык Рады правоў чалавека ААН Міклаш Харашці, старшыня Камітэта правоў чалавека ПА АБСЕ Матэа Мэкачы, дэлегацыі ЗША, Швецыі, Польшчы, Нямеччыны, Вугоршчыны, Літвы, Грузіі ды іншых краін.

Як паведамляе карэспандэнт charter97.org, Кацярына Статкевіч распавяла аб сітуацыі з ейным бацькам, аб катаваннях і ціску, якія на яго чыняцца ў турме, і адзначыла, што, нягледзячы на гэта, Мікалай Статкевіч заклікае не таргавацца з дыктатурай, бо ад гэтага палітвязням стане толькі горш.

Жанна Літвіна казала пра сітуацыю з прэсай у Беларусі і распавяла таксама пра пастаўленых пад рэпрэсіі журналістаў, у прыватнасці, пра Ірыну Халіп, Анджэя Пачобута і Антона Сурапіна.

Андрэй Саннікаў спыніўся на тым, якой павінна быць палітыка Захаду ў дачыненні да Беларусі.

«Я казаў пра тое, што год таму ў гэты час быў у турме. Было мала надзеі, што мяне калі-небудзь вызваляць. Але калі Еўразвяз увёў санкцыі, мяне і Змітра Бандарэнку вызвалілі. Я ўпэўнены, што толькі такім метадам можна дамагчыся вызвалення вязняў сумлення.

У АБСЕ вялікі досвед кантактаў з дыктатурамі, рабілася шмат авансаў рэжыму Лукашэнкі, але ад гэтага дыктатура толькі мацнела. Распачатая вайна супраць цэлага народа. Праваабаронцы паведамляюць, што траціна людзей у астрогах - невінаватыя. З майго асабістага досведу ведаю, што іх яшчэ больш.

Я прапанаваў вярнуцца да таго, што было ў пачатку 2000-х гадоў - прыпыніць сяброўства «палаты прадстаўнікоў» Беларусі ў АБСЕ, перш за ўсё, да вызвалення ўсіх палітвязняў. Еўропа павінна спыніць гульні з дыктатурай. Еўразвязу, Радзе Еўропы і АБСЕ трэба гаварыць адным голасам і, можа быць, вярнуцца да фармату «тройкі», бо Брусель цяпер спрабуе знайсці магчымасць супрацоўніцтва з Лукашэнкам, а камісар Рады Еўропы спрэс абгрунтавана мяркуе, што ў суседніх з Беларуссю краінах трэба рыхтаваць прытулак для беларускіх апазіцыянераў, праваабаронцаў і журналістаў», - адзначыў Андрэй Саннікаў.

Анатоль Лябедзька пагадзіўся з пазіцыяй Андрэя Саннікава аб неабходнасці выключэння дэлегацыі беларускай «палаткі» з АБСЕ.

«Гэта быў аркестр, гралі па адных нотах. Для нас сама пастаноўка гэтага пытання вельмі актуальная, бо апошняя выбарчая кампанія была абсалютна брутальнай. Яна прычынілася да таго, што зноў усе 109 так званых «дэпутатаў» прызначаныя, яны не абраныя людзьмі і нікога тут не прадстаўляюць».


Навіны
па тэме


Напісаць каментар (67)

Падзяліся!






Учора на сайце:

наведвальнікаў 339501
праглядаў 1804933

Папулярныя навіны

Российский политолог: Путин принял решение по Донбассу (88708)

30.03, 12:19, — Украіна

Дзень Волі ў Менску: Мы - еўрапейцы (Відэа, онлайн) (82115)

25.03, 14:45, — Палітыка

Лукашэнка прамахнуўся з крэдытам (48111)

30.03, 10:36, — Эканоміка

У Дзярждуме заклікаюць увесці войскі ва Украіну (46485)

24.03, 11:15, — Украіна

Портнікаў: Пуцін разыграе карту «сыход з Данбаса» (45364)

24.03, 12:03, — Украіна

В США рассказали, за какое оскорбление Путин мстит Украине и миру (43079)

28.03, 21:01, — Украіна

Беларускія ўлады гатовыя прыцягваць да крымінальнай адказнасці ўладальнікаў сайтаў і каментатараў (41749)

26.03, 7:05, — Палітыка

Вчерашние похороны Януковича породили новые загадки (37371)

24.03, 10:45, — Украіна

Березовец: Порошенко взял паузу. Он решает, что делать дальше (37271)

24.03, 17:35, — Украіна

Российский политолог рассказала о следующем шаге Кремля в Украине (36869)

25.03, 15:50, — Украіна

пн аў ср чц пт сб нд
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска

       

Пакіньце Ваш e-mail: