26 красавiка 2024, Пятніца, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Харчаванне ў дзіцячых садках падаражэе на 50%

67
Харчаванне ў дзіцячых садках падаражэе на 50%

Адпаведную пастанову № 123 Саўмін прыняў 25 лютага 2013 года.

Як паведамляе прэс-служба ўрада, у цяперашні час бацькі аплачваюць 40% кошту харчавання дзяцей у дзіцячых садках.

Згодна з пастановай, спагнанне платы павялічыцца да 60% ад дзеючых грашовых норм расходаў на харчаванне ў дзень на аднаго выхаванца, у залежнасці ад узросту дзяцей, віду і рэжыму работы дашкольнай установы. У выніку памер платы за харчаванне павялічыцца на 50% у месяц і складзе: ва ўстанове дашкольнай адукацыі з рэжымам знаходжання дзяцей 12 гадзін для дзяцей ва ўзросце ад 1 да 3 гадоў - Br178,2 тыс., ад 3 да 6 гадоў - Br214,9 тыс.

Ва ўстанове дашкольнай адукацыі з рэжымам знаходжання дзяцей дзесяць з паловай гадзін памер платы за харчаванне дзяцей ва ўзросце ад 1 да 3 гадоў складзе Br136,7 тыс., ад 3 да 6 гадоў - Br173,4 тыс. у месяц.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 сакавіка 2013 года.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках