26 красавiка 2024, Пятніца, 8:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны: Прэтэнзіі з-за вучэнняў «Захад-2013» - выдумкі і інсінуацыі

17
Мінабароны: Прэтэнзіі з-за вучэнняў «Захад-2013» - выдумкі і інсінуацыі

Пра гэта сайту charter97.org заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны генерал-маёр Аляксандр Гура.

Сёння міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Юрый Жадобін праводзіў прамую тэлефонную лінію з насельніцтвам. Аднак задаць пытанні непасрэдна кіраўніку Мінабароны карэспандэнту charter97.org не ўдалося. Як толькі прагучала назва сайта, дзяжурны паведаміў, што ён заняты і нас злучылі з начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Аляксандрам Гурай.

Генерал-маёр назваў занепакоенасць Літвы, Латвіі і Польшчы з нагоды маючых адбыцца ў гэтым годзе вучэнняў «Захад-2013» «надуманымі», а асцярогі з нагоды магчымай пагрозы, якую яны могуць прадстаўляць суседзям нашай краіны, - «выдумкамі і інсінуацыямі».

«Вучэнні «Захад-2013» з'яўляюцца асноўным элементам аператыўнай падрыхтоўкі і пройдуць згодна з планам. Уся неабходная інфармацыя, якая тычыцца іх правядзення, будзе апублікаваная ў СМІ. Тым, хто лічыць, што яны нясуць якую-небудзь пагрозу, раю чытаць заканадаўства Беларусі. У нашай краіны ёсць ваенная дактрына, і, згодна з ёй, мы не лічым якую-небудзь дзяржаву сваім праціўнікам і не маем тэрытарыяльных прэтэнзій да нашых суседзяў. Таму ўсе прэтэнзіі з нагоды вучэнняў - выдумкі і інсінуацыі», - заявіў Аляксандр Гура.

Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны таксама адзначыў, што на вучэнні будуць запрошаныя назіральнікі з іншых краін. Канкрэтныя рашэнні з гэтай нагоды будуць прынятыя ў працэсе падрыхтоўкі. Аляксандр Гура не выключае і таго, што на вучэнні запросяць назіральнікаў з краін НАТА.

Нагадаем, ваеннае кіраўніцтва Расеі і Беларусі заявіла, што ў верасні гэтага года дзве дзяржавы правядуць сумесныя ваенныя вучэнні стратэгічнага ўзроўню «Захад-2013». Вучэнні павінны прайсці ў два этапы на палігонах Расеі і Беларусі.

У канцы студзеня міністр абароны Літвы Юозас Олякас заявіў, што некаторыя элементы ваенных вучэнняў, якія плануюцца ў Беларусі і Расеі, накіраваныя супраць суседзяў. На гэта Лукашэнка адказаў, што гэтыя вучэнні не ўяўляюць пагрозы для іншых краін.

Пакуль афіцыйнай інфармацыі пра сцэнар вучэнняў і сілы, якія ўдзельнічаюць у іх, у латвійскага боку няма, аднак ёсць здагадка, што вучэнні будуць нагадваць вучэнні «Захад-2009», якія выклікалі вялікі рэзананс. Тады ў вучэннях прынялі ўдзел больш за 12 тыс. вайскоўцаў, афіцыйна яны былі названы абароннымі, закліканымі падтрымаць стратэгічную стабільнасць у рэгіёне.

Аднак у іх сцэнары, паводле некаторых паведамленьняў, быў прадугледжаны напад на тэрыторыю балтыйскіх краін і прэвентыўны ядзерны ўдар па Варшаве.

25 лютага Вільня і Рыга папрасілі даць больш інфармацыі пра плануемыя вучэнні. МЗС Літвы таксама прапанаваў Менску запрасіць на іх назіральнікаў з краін НАТА.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках