5 траўня 2024, Нядзеля, 2:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'езд «Бацькаўшчыны» пройдзе ў ліпені

5
З'езд «Бацькаўшчыны» пройдзе ў ліпені

Шосты з'езд беларусаў свету МГА ЗБС «Бацькаўшчына» пройдзе ў ліпені.

З'езды беларусаў свету - значная падзея для беларусаў замежжа, яны спрыяюць яднанню нацыі, умацаванню сувязяў паміж беларусамі з розных краін, а таксама дапамагаюць у вырашэнні агульных праблем, гаворыцца ў прэс-рэлізе ЗБС «Бацькаўшчына».

МГА ЗБС «Бацькаўшчына» праводзіць з'езды беларусаў свету раз у чатыры гады пачынаючы з 1993 года. Мяркуецца, што цяперашняя сустрэча збярэ больш за 300 дэлегатаў з 20-ці краін свету.

Згодна з рашэннем Малой рады МГА ЗБС «Бацькаўшчына», шосты з'езд беларусаў свету адбудзецца 23-24 ліпеня ў Менску на тэму «Беларуская нацыя ва ўмовах глабалізацыі: выклікі і магчымасці».

У рамках з'езда прадугледжаная работа трох секцый:

1.Магчымасці ўнутраных сіл Беларусі і дыяспары па ўмацаванні нацыянальнай ідэнтычнасці.

2. «Новая» і «старая» іміграцыі: супрацоўніцтва на карысць нацыянальнаму развіццю.

3.Культурная спадчына беларускага замежжа.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках