5 траўня 2024, Нядзеля, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Кузняцоў: Школьныя падручнікі маўчаць пра сталінскія рэпрэсіі

31
Ігар Кузняцоў: Школьныя падручнікі маўчаць пра сталінскія рэпрэсіі

Тэма сталінскіх рэпрэсій не адлюстраваная ні ў падручніках, ні ў кіно, мяркуе вядомы беларускі гісторык.

Такое меркаванне кіраўнік беларускага аддзелу міжнароднага гісторыка-асветніцкага і праваабарончага таварыства «Мемарыял» Ігар Кузняцоў выказаў на канферэнцыі ў пытаннях ушанавання памяці ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў 28 лютага, паведамляе БелаПАН.

«З 1996-1997 года дзяржаўныя СМІ вывелі гэтую тэму з разгляду, - сказаў гісторык. - І, як ні дзіўна, недзяржаўныя СМІ з кожным годам усё менш надаюць увагі гэтай тэме. І на маё пытанне: «Чаму вы не публікуеце ўспаміны, навуковыя артыкулы, не бераце інтэрв'ю?» - адказваюць, што гэта ўжо неактуальна».

Як падкрэсліў Кузняцоў, з пачатку дзевяностых вырасла ўжо цэлае пакаленне, якому сёння 18-19 гадоў. «І яно цалкам аб тых падзеях нічога не ведае. Ні ў падручніках гісторыі, ні ў творах кінамастацтва, ні ў дакументалістыцы тэма камуністычных рэпрэсій не адлюстраваная. Таму мы сёння пачынаем ледзь не з чыстага ліста, растлумачваем моладзі, што такое Курапаты, што там адбылося», - сказаў ён.

«Такое бяздзеянне тлумачыцца альбо бояззю нейкіх гістарычных паралеляў, альбо адсутнасцю палітычнай волі прызнаць тое, што савецкая ўлада ўчыніла злачынства. Але я не бачу ў гэтым сэнсу, бо цяперашняе кіраўніцтва Беларусі не мае ніякага дачынення да рэпрэсій 1930-1950-х гадоў. Значыць, няма сэнсу хаваць інфармацыю, бо ў Расеі, Украіне, у Прыбалтыцы пра гэта кажуць адкрыта», - адзначыў гісторык.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках