4 траўня 2024, Субота, 18:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння - Дзень Канстытуцыі

54
Сёння - Дзень Канстытуцыі

Дзевятнаццаць гадоў таму, 15 сакавіка 1994 года, Вярхоўная Рада Беларусі прыняла Канстытуцыю.

На рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 года, які ініцыяваў Лукашэнка, у асноўны закон былі ўнесеныя змены і дапаўненні, пасля якіх адлік пяцігадовага тэрміну кіравання Лукашэнкі пачаўся нанава, Вярхоўная Рада была разагнаная, а замест яе быў прызначаны паслухмяны дыктатару «нацыянальны сход».

Лукашэнка таксама атрымаў магчымасць прызначаць шэсць суддзяў Канстытуцыйнага суда і членаў ЦВК, піша БелаПАН.

Былі таксама ўнесеныя змены, якія тычацца паўнамоцтваў Канстытуцыйнага суда: абмежаваны круг суб'ектаў, якія маюць права ініцыяваць прыняцце судом заключэння. Такім правам, паводле змен у Канстытуцыі, сталі валодаць кіраўнік, урад, палаты «парламента», Вярхоўны суд і Вышэйшы гаспадарчы суд. Пры гэтым Канстытуцыйны суд быў пазбаўлены магчымасці прымаць заключэнні па ўласнай ініцыятыве.

17 кастрычніка 2004 года ў Беларусі прайшоў яшчэ адзін рэферэндум, па выніках якога з Канстытуцыі было выключанае палажэнне, якое абмяжоўвае знаходжанне на пасадзе прэзідэнта двума тэрмінамі.

Усе гэтыя змены ў асноўны закон былі ініцыяваныя Лукашэнкам з адной мэтай - устанавіць у краіне аднаасобную ўладу.

«У 1996 годзе адбыўся фактычна дзяржаўны пераварот з боку арганізатараў рэферэндуму, - перакананы суддзя першага складу Канстытуцыйнага суда Міхаіл Пастухоў. - Большасцю галасоў Канстытуцыйны суд сказаў, што выносіць на абавязковы рэферэндум пытанні аб змене Канстытуцыі, фактычна новую Канстытуцыю, недапушчальна, што магчымы толькі рэкамендацыйны характар галасавання. Тым не менш Лукашэнка з гэтым не пагадзіўся і выдаў свой указ, загадаўшы правесці абавязковы рэферэндум».

Краіны Захаду і беларуская апазіцыя не прызналі вынікаў рэферэндумаў па змене Канстытуцыі, заявіўшы пра шматлікія парушэнні і фальсіфікацыі.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках