4 траўня 2024, Субота, 16:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канстытуцыя пад забаронай

5

У Магілёве 15 сакавіка міліцыя перашкодзіла правядзенню акцыі «Маладых Хрысціянскіх дэмакратаў» па раздачы Канстытуцыі.

Актывісты мелі намер раздаваць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь з улепленай у яе фатаграфіяй Аляксандра Лукашэнкі, які ў 1994 годзе пад бел-чырвона-белым сцягам даваў клятву на Канстытуцыі, паведамляе прэс-служба БХД.

«Сёння раніцай мы збіраліся пачаць акцыю, прымеркаваную да чарговай гадавіны прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Каля беларуска-расейскага ўніверсітэта мы планавалі раздаваць мінакам Канстытуцыю, аднак да нас падышлі супрацоўнікі міліцыі і спыталі, што мы тут робім і ці не збіраемся парушаць грамадскі парадак», - кажа адзін з актывістаў МХД.

Міліцыянты каля паўгадзіны вартавалі хлопцаў і сышлі, як толькі актывісты адмовіліся ад правядзення акцыі.

Тым часам акцыя па раздачы Канстытуцыі ўсе роўна прайшла. Актывістам удалося яе правесці напярэдадні, 14 сакавіка, каля Магілёўскага абласнога дыягнастычнага цэнтра.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках