5 траўня 2024, Нядзеля, 7:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўстанне Каліноўскага вачыма еўрапейцаў

3
Паўстанне Каліноўскага вачыма еўрапейцаў

У Нацыянальным гістарычным музеі адкрылася выстава, прысвечаная 150-годдзю паўстання 1863 года.

Выстава дэманструе творы графікі, кнігі, дакументы і іншыя помнікі XIX стагоддзя. На ёй прадстаўлена больш за 30 арыгінальных гравюр з французскага часопіса «Le Monde illustrè», друкаваныя выданні і рукапісныя дакументы, апублікаваныя ўспаміны сучаснікаў падзей, творы грамадска-палітычных дзеячаў, гістарычныя даследаванні, узоры фалерыстыкі і сфрагістыкі, паведамляе сайт музея.

Асобнай увагі заслугоўвае калекцыя гравюр, якая ўпершыню паўстане перад гледачамі. На гэтых малюнках вачыма еўрапейцаў можна ўбачыць падзеі 1863-1864 гадоў, якія адбываліся на землях сучаснай Беларусі, Літвы, Польшчы. Гравюры выконвалі ролю своеасаблівых рэпартажных фатаграфіі, яны суправаджалі невялікія паведамленні ў хроніцы, і нярэдка былі больш інфарматыўнымі і яркімі, чым самі артыкулы. На прадстаўленых малюнках можна ўбачыць батальныя сцэны, замалёўкі з паўсядзённага жыцця варагуючых бакоў, тылу, драматычныя эпізоды заканчэння і паразы паўстання. На многіх гравюрах сустракаюцца знаёмыя беларусам месцы - Менск, Гродна, Навагрудак, Барысаў, Слуцк.

Выставачны праект арганізаваны Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь на падставе прыватнай калекцыі і пры ўдзеле Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Фота з архіву

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках