5 траўня 2024, Нядзеля, 2:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Дорн выступіць з «апошнім словам» 27 сакавіка

7
Юрый Дорн выступіць з «апошнім словам» 27 сакавіка

Старшыня Іудзейскага рэлігійнага аб'яднання ў Беларусі, выступіць у судзе Цэнтральнага раёна Менска 27 сакавіка.

Пра гэта паведаміў старэйшы памочнік пракурора горада Сяргей Балашоў, перадае БелаПАН.

Першапачаткова планавалася, што з апошнім словам Юрый Дорн выступіць у 12 гадзін 22 сакавіка. Затым, па рашэнні суда, гэтая працэдура была перанесеная.

21 сакавіка дзяржабвінаваўца Таццяна Рак запрасіла ў суда ў якасці пакарання для Дорна пяць гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Дзяржабвінаваўца таксама прапанавала забараніць Дорну займаць пасады, звязаныя з арганізацыйна-распарадчай дзейнасцю, на працягу пяці гадоў і абавязаць яго выплаціць штраф у 500 базавых велічынь.

Суд Цэнтральнага раёна Менска 10 снежня 2012 года пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Дорна.

Расследаванне справы Следчы камітэт завяршыў ў сярэдзіне верасня мінулага года. Ю.Дорн абвінавачваецца па ч. 3 арт. 430 «Атрыманне хабару», ч. 1, 2 і 3 арт. 426 «Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў», ч. 2 арт. 243 «Ухіленне ад выплаты падаткаў», ч. 3 арт. 377 «Крадзеж або пашкоджанне дакументаў, штампаў, пячатак», ч. 1 арт. 427 «Службовы падлог».

У канцы сакавіка 2012 года СК распачаў у дачыненні да Дорна крымінальную справу па ч. 3 арт. 430 «Атрыманне хабару», ён быў затрыманы. Тады было ўстаноўлена, што Дорн, з'яўляючыся службовай асобай, адказнай за выкананне арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых функцый аб'яднання, атрымаў грашовыя сродкі ў памеры больш як $13 тыс. за спрыяльнае вырашэнне пытання аб заключэнні дамовы арэнды нежылых памяшканняў, якія належаць рэлігійнаму аб'яднанню.

Фотa - «БелГазета»

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках