4 траўня 2024, Субота, 10:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праезд падаражэе да Br2300

75
Праезд падаражэе да Br2300

Тарыфы на праезд у грамадскім транспарце Менска ў 2013 годзе павысяцца двойчы.

Пра гэта паведаміў у сераду на прэс-канферэнцыі ў Менску начальнік аддзела арганізацыі пасажырскіх перавозак ДУ «Сталічны транспарт і сувязь» Аляксей Касінскі.

«Тарыфы павінны павысіцца двойчы: першы раз з Br1700 да Br2000, другі - з Br2000 да Br2300», - сказаў Касінскі. Пры гэтым ён адзначыў, што «пра тэрміны пакуль нічога невядома, паколькі дадзенае рашэнне павінна быць узгоднена з міністэрствам эканомікі».

Нагадаем, тарыфы на праезд у грамадскім транспарце Менска ўжо да канца першага квартала гэтага года будуць павышаныя да Br2000 рублёў за адну паездку. Пры гэтым старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька заяўляе, што праезд павінен каштаваць Br5000. Цяпер кошт праезду складае Br1700.

Фота: photo.bymedia.net

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках