28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знешні гандаль працягвае працаваць у мінус

5
Знешні гандаль працягвае працаваць у мінус

У Беларусі адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі ў студзені 2013 года склала 150,3 млн. USD.

Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Аб'ём знешняга гандлю таварамі ў студзені 2013 года склаў 6149,5 млн. USD, знізіўшыся на 9,2% у параўнанні са студзенем папярэдняга года. Экспарт тавараў знізіўся на 14,7% да 2999,6 млн. USD, імпарт знізіўся на 3,2% да 3149,9 млн. USD.

З агульнага аб'ёму экспарту пастаўкі ў краіны па-за СНД склалі 1435,0 млн. USD, знізіўшыся на 30%. У тым ліку экспарт у краіны Еўрапейскага звяза склаў 1132,5 млн. USD, што на 35,4% менш, чым у студзені 2012 года.

Пастаўкі ў краіны СНД склалі 1 564,6 млн. USD, павялічыўшыся на 6,8% у параўнанні са студзенем 2012-га. Экспарт у Расею вырас на 10,4% да 1140,6 млн. USD.

У сваю чаргу аб'ём імпарту з краін СНД склаў 2052,7 млн. USD, знізіўшыся на 12%. У тым ліку, аб'ём імпарту з Расеі знізіўся на 14,8% і склаў 1883,8 млн. USD.

З краін па-за СНД Беларусь павялічыла імпарт на 19,2% да 1097,2 млн. USD. Імпарт тавараў з краін Еўразвяза склаў 601,7 млн. USD, што на 15% больш у параўнанні са студзенем 2012-га.

Адмоўнае сальда ў гандлі Беларусі з краінамі СНД у студзені 2013 года склала 488,1 млн. USD (супраць 869,0 у студзені 2012 года), у гандлі з Расеяй - 743,2 млн. USD (супраць 1178,2 млн. USD).

У гандлі з краінамі па-за СНД у студзені 2013 года сфармавалася станоўчае сальда ў памеры 337,8 млн. USD (супраць 1130,5 млн. USD у студзені 2012 года). Дадатнае сальда знешняга гандлю з краінамі Еўразвяза склала 530,8 млн. USD (у студзені 2012-га дадатнае сальда складала 1228,7 млн. USD).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках