29 красавiка 2024, панядзелак, 1:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бакіеў рыхтуе ў Менску пераварот у Кыргызстане

59
Бакіеў рыхтуе ў Менску пераварот у Кыргызстане

Кіргізскія палітолагі папярэджваюць аб небяспецы дзяржаўнага перавароту з боку былога правадыра краіны.

Курманбек і Жаныш Бакіевы паспрабуюць вярнуцца на радзіму з дапамогай прыхільнікаў, якія там засталіся. Для гэтага яны робяць спробы расхістаць сітуацыю ў краіне, піша кіргізскае выданне Gezitter.kz.

Улада Курманбека Бакіева знаходзілася ў шчыльнай сувязі з крыміналам. Гэта даведзена раскрыццём таямніцы загубы трох чалавек на чале з экс-кіраўніком прэзідэнцкай адміністрацыі Медэтам Садыркулавым. Суд у ягонай справе 11 лютага вынес пастанову, якой прысудзіў завочна Курманбека Бакіева да 24 гадоў пазбаўлення волі, а ягонага малодшага брата Жаныша Бакіева да пажыццёвага зняволення. Пасля гэтага Жагорку Кенеш - парламент Кыргызстана - прыняў зварот да міжнародных парламенцкіх арганізацый з просьбай спрыяць экстрадыцыі Бакіевых з Беларусі.

Аналітыкі прагназуюць, што з гэтай прычыны Бакіевы дастасуюць усе сілы і спосабы для вяртанне на радзіму і наладжвання ў краіне беспарадкаў, а калі магчыма, то і перавароту.

«Нават калі іхныя прыхільнікі ўвесну будуць спакойна адбываць тэрмін у турме, то Бакіевы не стануць сядзець, склаўшы рукі. Бо выйшаў вырак  суда, паводле якога адзін з іх прысуджаны да 24 гадоў, а другі да пажыццёвага пазбаўлення волі. І хіба яны будуць спакойна сядзець? Паспрабуюць прыкласці намаганні праз сваіх людзей», - кажа вядомы кіргізскі аналітык Марс Сарыеў.

Палітолаг таксама называе прыхільнікаў былога кіраўніка, якія могуць узначаліць пераварот. Гэта Камчыбек Ташыеў, Садыр Жапараў, Акматбек Келдыбекаў ды іншыя. Таксама сярод іх і бізнэс-партнёр Максіма Бакіева, старшыня партыі «Рэспубліка» Амурбек Бабанаў, так званы патрыярх паўднёвай эліты краіны Усон Сыдыкаў ды іншыя.

Нагадаем, былы правадыр Кыргызстана Курманбек Бакіеў і ягоны брат Жаныбек Бакіеў абвешчаныя ў міждзяржаўны вышук на тэрыторыі СНД і ў міжнародны вышук праз лінію Інтэрпола. Яны абвінавачваюцца паводле артыкулаў крымінальнага кодэксу ў суўдзеле ў масавых забойствах. Кіргізскі кіраўнік з сям'ёй хаваецца ў Беларусі з красавіка 2010 года. Яшчэ ў жніўні 2010 года Курманбеку Бакіеву быў выдадзены пашпарт грамадзяніна Беларусі.

Кіргізскія ўлады неаднаразова настойвалі на экстрадыцыі Бакіева на радзіму, дзе ім завочна вынесены вырак суда.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках