Азаранка саступіла Уільямс у ЗША
22- 5.03.2013, 9:48
Беларуская тэнісістка саступіла амерыканцы ў паказальным матчы ў Нью-Ёрку.
Першая ракетка свету дамаглася перамогі ў двух сэтах - 6:4, 6:3, паведамляе «Прессбол».
Матч праходзіў на знакамітай арэне «Мэдысан Сквер Гардэн» у Нью-Ёрку напярэдадні старту спаборніцтваў у асноўнай сетцы турніру ў Індыян-Уэлсе.
Нагадаем, надоечы Вікторыя Азаранка перамагла Сэрэну Уільямс у фінале турніру ў Досе (Катар) у лютым.
Фотa з архiва