КНДР пагражае разарваць пагадненне аб перамір'і з Паўднёвай Карэяй
27- 5.03.2013, 16:33
Паўночная Карэя 5 сакавіка выступіла з пагрозай разарваць пагадненне аб перамір'і з Паўднёвай Карэяй, падпісанае па выніках Карэйскай вайны 1950-1953-га гадоў.
Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на паведамленне, распаўсюджанае па каналах дзяржаўнага Цэнтральнага тэлеграфнага агенцтва Карэі.
КНДР пойдзе на гэты крок у тым выпадку, калі ўзброеныя сілы Паўднёвай Карэі і ЗША не спыняць неадкладна ваенныя вучэнні на Карэйскім паўвостраве.