2 траўня 2024, Чацвер, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працэс Варламава: пацярпелыя заяўляюць пра ціск следчых

9
Працэс Варламава: пацярпелыя заяўляюць пра ціск следчых

У Ленінскім судзе Менска працягваецца працэс над мадэльерам Сашам Варламавым.

У зале - 8 чалавек: 3 журналіста, сястра Варламава, астатнія - пацярпелыя, перадае «Радыё Свабода».

Апошнія тыдні ў судзе апытваюць пацярпелых. Большасць з іх адмаўляецца ад фінансавых прэтэнзій да Варламава. Аднак ёсць і такія, хто хоча атрымаць грошы, якія былі выдаткаваныя як сутачныя для замежных камандзіровак.

Многія з тых, хто ўжо выступіў у судзе, казаў, што следчыя ціснулі на іх падчас допытаў, каб яны далі паказанні супраць Варламава.

Раней Саша Варламаў прызнаў сваю віну толькі ў нявыплаце падаткаў.

Нагадаем, Саша Варламаў знаходзіцца пад вартай з траўня 2011 года. Ён абвінавачваецца ў махлярстве ў асабліва буйным памеры, крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў буйным памеры, прысваенні маёмасці і ўхіленні ад падаткаў.

Па дадзеных следства, Варламаў прычыніў шкоду на суму больш за 1 мільярд 200 мільёнаў рублёў. Сведкамі па справе мадэльера дапытаныя больш за 800 чалавек. Пацярпелымі прызнаныя 353 чалавекі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках