2 траўня 2024, Чацвер, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лепшую беларускую веласіпедыстку выгналі са зборнай

16
Лепшую беларускую веласіпедыстку выгналі са зборнай

Неаднаразовая медалістка і чэмпіёнка свету і Еўропы Вольга Панарына адлічана са зборнай Беларусі па веласпорце на трэку.

Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі паведаміў міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко, перадае БелТА.

«Учора мной падпісаны кантракт аб адлічэнні Панарынай са зборнай Беларусі з запісам у працоўнай кніжцы па адпаведным артыкуле. З 22 лютага яна не выходзіла на сувязь, тэлефоны былі адключаныя. Мы да апошняга чакалі ад спартсменкі нейкіх тлумачэнняў. А 28 лютага мы ўстанавілі, што яна разам з трэнерам Станіславам Салаўёвым знаходзіцца ў Турцыі», - сказаў Аляксандр Шамко.

Перад стартам чэмпіянату свету па велатрэку ў Менску старэйшы трэнер зборнай Беларусі па велатрэку Станіслаў Салаўёў заявіў, што Вольга Панарына не зможа выступіць на хатнім першынстве планеты з-за траўмы галавы, атрыманай яшчэ перад лонданскай Алімпіядай-2012. Аднак, паводле слоў Аляксандра Шамко, урачэбная камісія вынесла станоўчае рашэнне аб удзеле яе ў турніры.

Міністр спорту адзначыў, што выступленне беларускіх спартсменаў на чэмпіянаце свету ў Менску стала самым правальным: «Негатыўная адзнака выступлення прагучала і на выканкаме федэрацыі веласпорту, дзе было вынесенае справядлівае рашэнне аб адлічэнні Салаўёва і Панарынай. Мінспорту таксама падтрымала прапанову аб зніжэнні стыпендый велагоншчыцы Алене Дылько і Аксане Папко».

Як паведамлялася, неўзабаве пасля завяршэння чэмпіянату свету ў Менску ў адстаўку быў адпраўлены старшы трэнер жаночай зборнай Беларусі па велатрэку Станіслаў Салаўёў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках