2 траўня 2024, Чацвер, 12:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Івашкевіч: У Лукашэнкі не засталося сяброў

36
Віктар Івашкевіч: У Лукашэнкі не засталося сяброў

Пасля пахавання Уга Чавэса беларускія чыноўнікі выведаюць расстаноўку палітычных сіл і магчымасць далейшага эканамічнага супрацоўніцтва.

Пра гэта заявіў адзін з каардынатараў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Віктар Івашкевіч, каментуючы сайту charter97.org удзел у жалобных мерапрыемствах у Каракасе Віктара Шэймана і Уладзіміра Сямашкі.

«На мой погляд, разлічваць на сур'ёзную эканамічную падтрымку з боку Венесуэлы не варта. Калі раней ішлі размовы аб шчыльным супрацоўніцтве аж да паставак нафты ў Клайпедскі порт, то цяпер усе пра гэта забыліся, зразумеўшы бесперспектыўнасць такіх ідэй», - адзначыў палітык.

Ён таксама падкрэсліў, што асноўныя фінансавыя датацыі Беларусь атрымлівае ад Расеі і Еўропы.

«За апошнія некалькі гадоў «фінансавая дапамога» Венесуэлы, нададзеная «братняму народу», склала 1% ад агульнай сумы крэдытаў, выдзеленых для Беларусі. Так што не варта разлічваць на нешта сур'ёзнае. У іх там цяпер іншыя праблемы і клопаты.

Тым не менш, Шэйман і Сямашка паспрабуюць атрымаць інфармацыю пра тое, хто зойме месца Чавэса, і якую выгаду можна будзе атрымаць. У Лукашэнкі не засталося сяброў. У сітуацыі, калі апошні бізнес-партнёр беларускага дыктатара сышоў з дыстанцыі, трэба вельмі хутка знайсці новага. Як гаворыцца, нічога асабістага, толькі бізнэс», - сказаў напрыканцы Віктар Івашкевіч.

Нагадаем, на даручэнне Лукашэнкі ў Каракас для ўдзелу ў жалобных мерапрыемствах у сувязі са смерцю Уга Чавэса накіроўваецца афіцыйная дэлегацыя.

У яе склад увайшлі кіраўнік справамі Лукашэнкі, сустаршыня Беларуска-венесуэльскай камісіі высокага ўзроўню Віктар Шэйман і першы намеснік прэм'ер-міністра, сустаршыня Беларуска-венесуэльскай супольнай камісіі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Уладзімір Сямашка.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках