8 траўня 2024, Серада, 23:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўны суд адмовіў у рэгістрацыі МХД

3
Вярхоўны суд адмовіў у рэгістрацыі МХД

Вярхоўны суд Беларусі сёння адмовіў у рэгістрацыі ГА «Маладыя хрысціянскія дэмакраты».

Як адзначыла старшыня аргкамітэта МХД Марына Хоміч, адмова не стала нечаканасцю, паведамляе прэс-служба БХД.

«Гэтая адмова паказвае, што судовай сістэмы ў Беларусі няма, а Канстытуцыя нічога не варта. У Беларусі любая альтэрнатыва, нават у сферы грамадскіх арганізацый, пад забаронай. Тым не менш мы будзем працягваць нашу працу, каб гэтая альтэрнатыва праўладным арганізацыям у нашай краіне была», - падкрэсліла Марына Хоміч.

Устаноўчы з'езд арганізацыі «Маладыя хрысціянскія дэмакраты» прайшоў у Менску 3 лістапада 2012 года. На ім прысутнічалі 60 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Паводле статуту, МХД з'яўляецца рэспубліканскім моладзевым грамадскім аб'яднаннем, якое аб'ядноўвае грамадзян на добраахвотных пачатках для сумеснай рэалізацыі грамадзянскіх, сацыяльных, культурных і іншых правоў. МХД з'яўляецца свецкім і нерэлігійным аб'яднаннем, дзейнасць якога распаўсюджваецца на ўсю краіну.

У студзені 2013 года Міністэрства юстыцыі даслала ліст, у якім абвясціла аб прыпыненні на месяц рэгістрацыі грамадскага аб'яднання. У лютым МХД канчаткова адмовілі ў рэгістрацыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках