17 траўня 2024, Пятніца, 8:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для Касінца закупляюць скураную мэблю, як ў патрыярха Кірыла

47
Для Касінца закупляюць скураную мэблю, як ў патрыярха Кірыла

Віцебскі аблвыканкам, старшынёй якога з'яўляецца Аляксандр Касінец, абвясціў тэндэр на закупку шасці прадметаў «мэблі для сядзення» за 50 000 000 рублёў (амаль $6000).

Згодна з умовамі закупкі, мэбля павінна мець каркас і ўстаўкі з дрэва, а абіўку - з натуральнай скуры. Закупляюцца два камплекты з двухмеснай канапы і двух крэслаў, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

Мяркуючы па апісанні і ілюстрацыях, віцебскім чыноўнікам спадабаліся серыі «Еўропа» (цёмна-зялёнага колеру) і «Дэльта» (чырвона-карычневага колеру) ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў».

Цікава, што, як паведамляе сайт вытворцы, менавіта канапа «Еўропа» была вырабленая кампаніяй «Пінскдрэў» для рабочага кабінета Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

Раскоша гэтага набору наўрад ці пакіне абыякавым каго-небудзь. Такія скураныя канапы як «Еўропа» могуць шмат што распавесці аб сваіх гаспадарах і падкрэсліць іх індывідуальныя асаблівасці, гаворыцца ў рэкламным тэксце.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках