19 траўня 2024, Нядзеля, 2:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брэнд Менска: бела-блакітныя Нью-Васюкі

160
Брэнд Менска: бела-блакітныя Нью-Васюкі

Распрацоўнікі брэнда Менска ўдасканалілі канцэпцыю візуальнага стылю горада.

Пра гэта БелТА паведаміў кіраўнік так званага Лонданскага Інстытута дзяржаўных ідэалогій (INSTID), які выйграў тэндэр Менгарвыканкама на закупку паслугі па распрацоўцы брэнда Менска, Аляксандр Гранд.

Графічны ўзор, як і раней, утварае спалучэнне белага і блакітнага колераў, але ў адрозненне ад папярэдняй версіі ён не нагадвае праславутую мікрасхему, якая выклікала хвалю абмеркаванняў ў інтэрнэт-супольнасці. Распрацоўнікі вырашылі адмовіцца ад адзінага лагатыпа, паколькі, як яны лічаць, «аднолькава любімы жыхарамі і шырока вядомы за мяжой атрыбут горада Мннска яшчэ не склаўся арганічна».

«Пасля прадстаўлення першых ідэй па візуальным стылі горада ў снежні 2012 года мы ўлічылі думкі і каментары менскіх мастакоў, спецыялістаў і публікі ў цэлым, - падкрэсліў Аляксандр Гранд. - На іх аснове мы дапрацавалі канцэпцыю візуальнага стылю». Перш за ўсё, распрацоўшчыкі папрацавалі з колерамі: зрабілі палосы больш шырокімі, разнастаілі тэматыку і эмацыйную афарбоўку ўзораў.

Візуальны стыль прапануецца выкарыстоўваць у розных кантэкстах: для афармлення будынкаў і аб'ектаў гарадской інфраструктуры, для дэкору, пры стварэнні элементаў карпаратыўнай сімволікі, дызайну адзення і інтэрфейсаў праграмных прадуктаў.

Дызайнер ілюстрацый менскага візуальнага стылю Максім Алімкін у сваю чаргу адзначыў, што «звычайна ў гарадах малююць лагатып, які сумны ў выкарыстанні». «А тут сапраўды адкрываецца цэлы свет», - лічыць ён.

Ключавой ідэяй брэнда Менска выступае «горад інтэлекту», гэта значыць беларуская сталіца паўстае як горад, які спрыяе стварэнню інтэлектуальных прадуктаў. Распрацоўнікі склалі партрэт Менска будучыні. Да 2030 года беларуская сталіца, на думку распрацоўшчыкаў, павінна стаць інтэлектуальным цэнтрам, а да 2050 года - горадам-асобай, які прадстаўляе жыхарам неабмежаваныя магчымасці для прымянення сваіх талентаў і самаразвіцця.

Тэрміны распрацоўкі брэнда Менска раней былі падоўжаныя да 1 ліпеня 2013 года. Свае рашэнні брытанская кампанія прадставіць членам Грамадскага савета, арганізаванага пры Менгарвыканкаме. Акрамя брэндбука распрацоўшчыкі плануюць развіваць фірмовы водар горада, стварыць гарадскую мелодыю і зацвердзіць спіс менскіх страў.

Напісаць каментар 160

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках