3 траўня 2024, Пятніца, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронца патрабуе кампенсацыі за невыкананне рашэння Камітэта ААН

5
Праваабаронца патрабуе кампенсацыі за невыкананне рашэння Камітэта ААН

Праваабаронца Леанід Судаленка падаў у суд Цэнтральнага раёна Гомеля пазоў да казны аб кампенсацыі маральнай шкоды з-за невыканання ўладамі рашэння Камітэта па правах чалавека ААН.

Маральную шкоду ён ацэньвае ў памеры заработнай платы «дэпутата» «парламента» за чатыры гады паўнамоцтваў, піша ПЦ «Вясна».

Падчас «выбараў» «дэпутатаў» у 2004 годзе праваабаронца не быў зарэгістраваны як кандыдат, хоць і сабраў неабходную колькасць подпісаў выбаршчыкаў.

Акруговая выбарчая камісія і ЦВК палічылі, што юрыст няправільна паказаў сваё месца працы. Вярхоўны суд стаў на бок ЦВК, пасля чаго Леанід Судаленка накіраваў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН.

У 2010 годзе Камітэт прыйшоў да высновы, што ў дачыненні да аўтара скаргі дапушчаныя парушэнні яго правоў прымаць удзел у вядзенні дзяржаўных спраў шляхам абрання на выбарах. Таксама Камітэт вырашыў, што ў дадзеным выпадку была прымененая дыскрымінацыя па палітычных матывах. Камітэт абавязаў Беларусь даць аўтару эфектыўны сродак прававой абароны, а таксама разглядаць любыя будучыя хадайніцтвы аб яго вылучэнні кандыдатам у «дэпутаты» пры поўным выкананні палажэнняў Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Леанід Судаленка лічыць, што прыйшоў час патрабаваць ад дзяржавы выканання рашэнняў КПЧ у дачыненні да Беларусі, у якіх устаноўленыя тыя ці іншыя парушэнні правоў беларускіх грамадзян.

«Беларускія чыноўнікі лічаць, што рашэнні Камітэта ААН не абавязковыя да выканання, але гэта не так. Цяжка прадбачыць, як да пазову паставіцца суд. У любым выпадку, рана ці позна ўсе гэтыя рашэнні ў дачыненні да беларускіх грамадзян будуць выкананыя, таму камусьці трэба ўжо сёння пачынаць працу», - пракаментаваў праваабаронца.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках