17 траўня 2024, Пятніца, 21:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шведскі банк аштрафавалі за супрацоўніцтва з дыктатарам

6
Шведскі банк аштрафавалі за супрацоўніцтва з дыктатарам

Улады Швецыі аштрафавалі на $5 млн банк Nordea за абслугоўванне рахункаў афшора Takilant, які, як мяркуецца, належыць дачцэ кіраўніка Узбекістана

Гэты афшор з'яўляецца партнёрам скандальна вядомай фірмы TeliaSonera, якую беларускія праваабаронцы абвінавачвалі ў супрацоўніцтве з КДБ. У нашай краіне TeliaSonera мае даччыную фірму - аператара мабільнай сувязі Life :) - ЗАТ «БеСТ». Таксама шведска-фінская кампанія замацавалася на рынках іншых аўтарытарных краін - Азербайджана, Казахстана, Таджыкістана, Узбекістана. Супрацоўніцтва з Ташкентам і стала прычынай фінансавых санкцый.

Фінансавы рэгулятар Швецыі наклаў штраф у памеры 30 млн крон ($4,7 млн) на банк Nordea за парушэнне працэдур па супрацьдзеянні адмыванню грошай і адпаведных правілаў Еўрапейскага звяза. Як піша Wall Street Journal, прычынай штрафу стала наяўнасць у банку рахунку гібралтарскага афшора Takilant, западозранага ў сумніўных аперацыях у тэлекамунікацыйным сектары Узбекістана, піша партал Cnews.

Рэгулятар прыйшоў да высновы, што банк Nordea, насуперак правілам Еўрапейскага звяза, на працягу некалькіх гадоў не правяраў надзейнасць канчатковага ўласніка Takilant. Гэта стварала «магчымасць для непажаданых асоб атрымаць доступ да эканамічных рэсурсаў». Прадстаўнік Nordea прызнаў факт не поўнай працы банка па гэтаму пытанню, аднак палічыў памер штрафу занадта высокім, мінулай восенню рахункі Takilant былі замарожаныя і ніякіх незаконных транзакцый з імі не адбывалася.

Takilant патрапіў у мінулым годзе ў цэнтр міжнароднага карупцыйнага скандалу. Кампанія, чыім уладальнікам фармальна з'яўляецца маладая ўзбекская мадэльер Гаянэ Авакян, апынулася партнёрам адразу двух буйных тэлекамунікацыйных кампаній: TeliaSonera і расейскі «Вымпелком» (гандлёвая марка «Билайн»).

У 2008 г., неўзабаве пасля выхаду ва Узбекістан, TeliaSonera набыла ў Takilant 3G-частоты і нумарную ёмістасць. За гэта шведы заплацілі $30 млн і перадалі 26% акцый мясцовага сотавага аператара Coscom з абавязацельствам зваротнага выкупу (у 2010 г. 18% былі назад набытыя TeliaSonera за $220 млн).

Паралельна «Вымпелком» у 2007 г. прадаў Takilant 7% акцый сотавага аператара Unitel за $20 млн таксама з абавязацельствам зваротнага выкупу. У 2009 г набыў назад гэты пакет за $57,7 млн. Акрамя таго, «Вымпелком», як і TeliaSonera, набыў у Takilant 3G-ліцэнзію ва Узбекістане за $25 млн.

Першым увагу на афшор звярнула пракуратура Швейцарыі. Яна западозрыла, што рэальным уладальнікам Takilant можа быць Гульнара Карымава - дачка кіраўніка Узбекістана Іслама Карымава, паколькі Авакян раней была кіраўніком створанага Карымавай «Дома стылю». У Швейцарыі былі замарожаныя рахункі Takilant на суму $630 млн, а таксама арыштаваныя двое супрацоўнікаў Coca-Cola Uzbekistan (уладальнікам гэтага прадпрыемства таксама лічыцца Карымава) Алішэра Эргашава і Шахруха Сабірава. Яны спрабавалі атрымаць доступ да рахункаў Takilant.

Затым дзейнасцю Takilant зацікавіліся і ўлады Швецыі, западозрыўшы, што плацяжы ад TeliaSonera былі схаванай формай хабару. На рахунках афшора ў Nordea было замарожана каля $260 млн. Скандал, падняты ў шведскіх СМІ, нават вымусіў прэзідэнта TeliaSonera Ларса Нуберга і віцэ-прэзідэнта Тэры Ківісаары сысці ў адстаўку, хоць сама кампанія адмаўляе абвінавачванні ў свой адрас.

У дачыненні да былых топ-мэнэджараў TeliaSonera зараз ідзе расследаванне, сама кампанія, як паведаміла нядаўна шведская пракуратура, можа быць падвергнутая штрафу.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках