4 траўня 2024, Субота, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя «замяла» справу аб крадзяжы сцяга АГП

3
Міліцыя «замяла» справу аб крадзяжы сцяга АГП

Злодзея, які скраў з офіса Аб'яднанай грамадзянскай партыі бел-чырвона-белы сцяг, да гэтага часу не знайшлі.

На думку начальства УУС Савецкага раёна, выкрыць злодзея ў шэрагах міліцыі - задача непасільная пры цяперашнім парадку.

Тым больш злодзея, які выкраў у АГП бел-чырвона-белы сцяг, паведамляе прэс-служба партыі.

«Устанавіць асобу, якая выкрала сцяг, які належыць вашай арганізацыі, да цяперашняга часу не прадставілася магчымым», - паведамляецца ў афіцыйным адказе УУС адміністрацыі Савецкага раёна г. Менска, атрыманым лідарам АГП Анатолем Лябедзькам.

Нагадаем, 26 сакавіка з балкона менскага офіса АГП «знік» вывешаны бел-чырвона-белы сцяг, які належыць партыі. Па сведчанні суседзяў паверхам вышэй, ранніцай таго ж дня да іх уварваліся супрацоўнікі Савецкага РУУС і прайшлі на балкон.

Аднак, як вынікае з ліста за подпісам нам. ВрІАД начальніка ўпраўлення М.А.Грамолы, «па факце здзейсненага ў дачыненні да Аб'яднанай грамадзянскай партыі адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага арт.10.5 КаАП Рэспублікі Беларусь «Дробны крадзеж», справа аб адміністрацыйным правапарушэнні спыненая на падставе арт. 10.26 ч.1 п.2 ПВКаАП Рэспублікі Беларусь «у сувязі з невысвятленнем асобы, якая падлягае прыцягненню да адміністрацыйнай адказнасці».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках