30 красавiка 2024, aўторак, 12:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч памілаваў Юрыя Луцэнку

20
Януковіч памілаваў Юрыя Луцэнку

Прэзідэнт Украіны падпісаў указ аб памілаванні былых міністраў з урада Цімашэнкі - Юрыя Луцэнкі і Георгія Філіпчука.

Аб гэтым паведамляецца на сайце Віктара Януковіча.

Адпаведныя прапановы ўнесла Камісія пры прэзідэнце Украіны ў пытаннях памілавання. Украінская апазіцыя называла былога міністра ўнутраных спраў краіны палітвязнем і намагала ягонага вызвалення.

Усяго указам Януковіча памілаваныя шэсць зняволеных.

З просьбай аб памілаванні Юрыя Луцэнкі (на фота) да прэзідэнта Украіны звярнулася Упаўнаважаная Вярхоўнай Рады ў правах чалавека Валерыя Луткоўская.

Таксама з нагоды памілавання былога міністра ўнутраных спраў звярнулася Назіральная місія Еўрапейскага парламента ў складзе Пэта Кокса і Аляксандра Кваснеўскага.

Гэты зварот назіральнай місіі Еўрапейскага парламента да прэзідэнта падтрымала жонка Юрыя Луцэнкі - Ірына Луцэнка. «Шчыра ўдзячная прэзідэнту Коксу і прэзідэнту Квасьнеўскаму, і падтрымліваю іх у гуманітарнай місіі што тычыцца майго мужа», - адзначыла яна.

Прэзідэнту Украіны таксама паступіў зварот Георгія Філіпчука з просьбай аб ягоным памілаванні.

Нагадаем, напярэдадні саміту Украіна-ЕЗ, які прайшоў у лютым у Брусэлі, прадстаўнікі дыпламатычных колаў Еўразвяза заявілі, што «калі Кіеў да траўня не дасягне істотнага прагрэсу ў рэформе судовай і выбарчай сістэм, то авізаванае на лістапад падпісанне дамовы аб асацыяцыі будзе пад пагрозай». Таксама было сказана, што дамова аб асацыяцыі з ЕЗ несумяшчальная з дамовай аб Мытным саюзе з Расеяй. Раней Віктар Януковіч заявіў, што ў Кіеве разумеюць заклапочанасць ЕЗ справамі Юліі Цімашэнкі і Юрыя Луцэнкі і гатовыя да кампрамісаў ў гэтых пытаннях.

Фотa: unn.com.ua

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках