2 траўня 2024, Чацвер, 9:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы прастойваюць фуры з украінскімі цукеркамі

95
На мяжы прастойваюць фуры з украінскімі цукеркамі

Беларуская мытня затрымлівае фуры з прадукцыяй украінскіх кандытарскіх фірм.

Пра гэта charter97.org паведаміў адзін з чытачоў сайта.

«З серады 3 красавіка ўсе фуры з цукеркамі і шакаладам украінскіх вытворцаў стаяць на беларускай мытні. Праводзіцца іх пільны дагляд з адборам узораў для экcпертызы. Машыны не пускаюць, працягваюць тэрміны афармлення, «шукаюць» кантрабанду», - напісаў ён.

У кампаніі «Конці», чыя прадукцыя экспартуецца ў Беларусь, сайту charter97.org сказалі, што супрацоўнікам паступала неафіцыйная інфармацыя аб праблемах на мытні. «Мы чулі пра гэта, але пакуль афіцыйных каментароў даць не можам», - сказалі ў аддзеле продажаў.

Прадстаўнікі іншага буйнога экспарцёра кандытарскіх вырабаў - фірмы «Roshen» - адмовіліся пацвердзіць або абвергнуць інфармацыю аб затрымцы грузаў на мытні.

Нагадаем, у мінулым месяцы Менск і Кіеў вялі перамовы па пераглядзе антыдэмпінгавых мер у дачыненні да ўкраінскіх кандытарскіх вырабаў. Канцэрн «Белдзяржхарчпрам» настойваў на павышэнні кошту імпартных цукерак. Падчас перагавораў абмяркоўваліся магчымыя варыянты па ўстанаўленні пэўнага ўзроўню коштаў, ніжэй за які ўкраінскія вытворцы не павінны завозіць сваю прадукцыю ў Беларусь.

Тыдзень таму стала вядома, што канцэрн «Белдзяржхарчпрам» спрабуе адміністрацыйнымі шляхамі прымусіць рытэйл разгрузіць склады «Камунаркі» і «Спартака». Пасля фактычнай нацыяналізацыі прадукцыя беларускіх кандытарскіх фірм становіцца ўсё меней канкурэнтназдольнай на ўнутраным рынку краіны.

Фотa: ria.ru

Напісаць каментар 95

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках