2 траўня 2024, Чацвер, 14:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ляпісаў» узнагародзяць за ўклад у беларускі рок

6
«Ляпісаў» узнагародзяць за ўклад у беларускі рок

Гурт «Ляпіс Трубяцкі» будзе ганараваны ўзнагароды «За ўклад» у рамках першай беларускай прафесійнай прэміі Rock Profi у галіне рока, індзі і альтэрнатывы.

Акрамя гэтага гурт прэтэндуе на перамогу яшчэ ў трох намінацыях, піша ultra-music.com.

Арганізатары прэміі Rock Profi - першай узнагароды па галасах беларускіх музыкаў - падвялі вынікі першага з двух тураў галасавання. У ім прынялі ўдзел 57 калектываў і выканаўцаў (1 гурт = 1 голас), якія выпусцілі поўнафарматныя альбомы ў 2010-2012 гадах - ад моладзі да мэтраў. Галасаваць за работы і праекты са сваім удзелам па ўмовах прэміі было забаронена.

На падставе анкет былі вызначаныя намінанты ў пяці намінацыях. Па чатыры разы ў іх згаданыя гурт «Серебряная Свадьба», Akute і Сlover Club. На адзін раз менш у прэтэндэнтах значыцца гурт «Ляпіс Трубяцкі», затое ў дадатак да гэтага на яго рахунку перамога ў адзінай «аднатуравай» намінацыі - «За ўклад».

- Папулярнасць у публікі і павага калег супадаюць далёка не заўсёды. Вынікі ў намінацыі «За ўклад» былі самымі адназначнымі - за «Ляпісаў» прагаласавала каля паловы ўсіх апытаных музыкаў і гэта, на мой погляд, лепш за ўсё адлюстроўвае іх значнасць у сучасным беларускім музычным кантэксце, - кажа адзін з арганізатараў узнагарод Павел Юрцэвіч (студыя «Осмас»). - А вось у іншых намінацыях пераможцу прадказаць будзе вельмі складана.

На гэтым тыдні пройдзе другі тур галасавання. Уручэнне ўзнагарод адбудзецца 16 красавіка ў Менску ў рамках закрытай цэрымоніі.

Намінанты

«Лепшая песня»: Akute «Kroŭ by vada», Clover Club «On Rewind», Ляпіс Трубяцкі «Жалезны», Сяргей Пукст «Совсем другой в жизни», Серебряная Свадьба «Чёрная речка»

«Лепшы запіс»: Akute «Nie isnuje», Clover Club «Random Mood Jukebox», Yellow Brick Road «Futuremental», Зміцер Вайцюшкевіч & WZ-Orkiestra «Ваячак», Серебряная Свадьба «Laterna Magica»

«Лепшы альбом»: Akute «Nie isnuje», Clover Club «Random Mood Jukebox», Yellow Brick Road «Futuremental», Ляпіс Трубяцкі «Рабкор», Серебряная Свадьба «Laterna Magica»

«Дэбют года»: 2morrow2late, Сlover Club, Hair Peace Salon, Nizkiz, Sang Sattawood

«Артыст года»: Akute, The Toobes, «Дай Дарогу!», «Ляпіс Трубяці», «Серебряная Свадьба»

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках