30 красавiка 2024, aўторак, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебскіх актывістаў судзяць за «чарнобыльскі пікет»

3
Віцебскіх актывістаў судзяць за «чарнобыльскі пікет»

У Кастрычніцкім райсудзе Віцебска будуць разгледжаныя пратаколы, складзеныя на сябраў КХП БНФ Яна Дзяржаўцава і Віталя Каваленку.

Іх абвінавачваюць у правядзенні несанкцыянаванага пікету 26 красавіка. Пратаколы аб гэтым былі складзеныя значна пазней - калі супрацоўнікі міліцыі разгледзелі на інтэрнэт-сайтах іх з плакатамі «Будаваць АЭС без згоды народа можа толькі вораг Беларусі» і «Дыктатар, пабудуеш Астравец - пажнеш Чарнобыль», піша сайт ПЦ «Вясна».

Разгорнутых плакатаў міліцыянты не бачылі, хоць пад'язджалі да актывістаў, якія ўжо збіраліся сыходзіць. Зрэшты, паказаць, што там напісана, удалося: супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС вырашылі праверыць, ці няма на плакатах антыдзяржаўных заклікаў.

«Ніякіх заклікаў там не было, мы не вылучалі ніякіх патрабаванняў. Проста выказвалі сваё меркаванне. А на гэта ёсць законнае канстытуцыйнае права», - лічыць Віталь Каваленка.

Ян Дзяржаўцаў з ім згодны: «Так, я супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі. І гэтага не хаваю. Але мэты праводзіць акцыю ў нас не было. Мы проста выказвалі сваю грамадзянскую пазіцыю».

Аргументы актывістаў 17 траўня выслухае суддзя Іна Грабоўская. Яна вядомая ў Віцебску сваімі шматлікімі абвінаваўчымі пастановамі ў дачыненні да апазіцыянераў.

Так супала, што ў той самы дзень і гадзіну, у 15.00 у Кастрычніцкім райсудзе пачнецца працэс над яшчэ двума віцебскімі актывістамі. Выкліканых да суддзі Алены Пратас сябраў Партыі БНФ Леаніда Аўтухова і Канстанціна Смолікава будуць судзіць па абвінавачванні ў парушэнні Закона аб СМІ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках