30 красавiка 2024, aўторак, 16:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Не браць на працу з-за ўзросту забароняць

44
Не браць на працу з-за ўзросту забароняць

Узрост і месца жыхарства як крытэры пры прыёме на працу будуць забароненыя ў Беларусі.

Пра гэта паведаміла ў пятніцу ў Менску міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна, прадстаўляючы праект закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Працоўны кодэкс Беларусі», піша «Інтэрфакс».

«У Працоўны кодэкс прапануецца ўнесці норму, якая расцэньвае ўзрост і месца жыхарства пры прыёме на працу як крытэр, які дыскрымінуе суіскальніка з боку наймальніка», - падкрэсліла Шчоткіна. Пры гэтым яна ўдакладніла, што новаўвядзенне можа закрануць артыкул N14 ПК.

Па словах Шчоткінай, «у цяперашні час шмат аб'яў наймальнікаў, у якіх як крытэр на першым месцы стаіць узрост і месца жыхарства». «Гэта не вельмі добра», - сказала міністр.

Кіраўнік Мінпрацы ўдакладніла, што ў адпаведнасці са зменамі і дапаўненнямі ў Працоўны кодэкс, якія ў пятніцу разглядаюцца «дэпутатамі» у першым чытанні, артыкул N14 «Забарона дыскрымінацыі ў сферы працоўных адносінаў» прадугледжвае, што дыскрымінацыяй пры прыёме на працу з'яўляецца атрыманне нейкіх пераваг у залежнасці ад полу, расы, нацыянальнага і сацыяльнага паходжання, мовы, рэлігійных або палітычных перакананняў, узросту, месца жыхарства, недахопаў фізічнага і псіхічнага характару.

У Працоўны кодэкс прапануецца таксама ўнесці норму аб адмене абавязковага запаўнення камандзіровачных пасведчанняў.

«Артыкул N95 Працоўнага кодэкса прапануецца дапоўніць нормай аб тым, што адмяняецца абавязковае запаўненне камандзіровачных пасведчанняў», - сказала Шчоткіна.

Сёння «дэпутаты» прынялі ў першым чытанні праект закона аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Працоўны кодэкс.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках