30 красавiка 2024, aўторак, 17:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Васіль Шлындзікаў: «Здача» МАЗа блізкая да завяршэння

7
Васіль Шлындзікаў: «Здача» МАЗа блізкая да завяршэння

Калі ў падобных мерапрыемствах удзельнічаюць ужо генеральныя дырэктары двух заводаў, то пытанне блізкае да завяршэння.

Такім чынам эканаміст, экс-прэзідэнт канцэрна «Амкадор" Васіль Шлындзікаў пракаментаваў сайту charter97.org закрытыя перамовы беларускай дэлегацыя з расейскім КамАЗам.

«Цяжка сказаць, чаму гэтыя перамовы былі закрытымі. У прынцыпе, дзелавыя перамовы ніколі адкрыта не вядуць. Гэта звычайная з'ява, і нічога звышнатуральнага ў гэтым няма. Я ў сваёй практыцы не ўзгадаю, каб на сустрэчы такога плана запрашалі журналістаў. Цяжка спрагназаваць, чым гэтыя перамовы скончацца. Відавочна, што бакі спрабуюць адзін аднаго ў чымсьці пераканаць»», - адзначыў эканаміст.

Ён таксама выказаў свой пункт гледжання датычна пытанняў, якія абмяркоўваліся на дадзенай сустрэчы.

«Натуральна, што на гэтых перамовах абмяркоўваліся нейкія варыянты здзелкі па МАЗе і КамАЗе, рынкі збыту і перспектывы супрацоўніцтва. Калі ў падобных мерапрыемствах удзельнічаюць ужо генеральныя дырэктары двух заводаў, то пытанне блізкае да завяршэння. Мяркуючы па апошніх выказваннях Лукашэнкі, я не лічу, што на дадзеным этапе адбудзецца менавіта продаж МАЗа, але для пачатку будзе створаная агульная гандлёвая кампанія. Наогул варыянтаў здзелкі шмат. Нешта будзе, але што канкрэтна - залежыць ад многіх абставінаў, у тым ліку і ад рашэння вышэйшых службовых асоб, у асноўным з нашага боку», - падсумаваў эксперт.

Нагадаем, беларуская дэлегацыя на чале з першым віцэ-прэм'ерам Уладзімірам Сямашкам правяла перамовы з расейскім КамАЗам.

У склад беларускай дэлегацыі ўваходзілі міністр прамысловасці Зміцер Кацярыніч, генеральны дырэктар ААТ «МАЗ» Віктар Асноўскі, першы намеснік старшыні Дзяржкамітэта па маёмасці Сяргей Пяткоў.

Сустракалі дэлегацыю, якая прыбыла 16 траўня ў Набярэжныя Чалны, гендырэктар КамАЗа Сяргей Кагогін, дырэктар па развіцці Ірэк Гумераў, намеснік гендырэктара па закупках Рустам Шамсутдзінаў. З расейскага боку ў перамовах таксама ўдзельнічалі віцэ-прэм'ер Татарстана Равіль Зарыпаў і прадстаўнік Мінпрамгандлю РФ Рэнат Мілкаманавічус.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках