2 траўня 2024, Чацвер, 10:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы пройдуць вучэнні НАТА

11
У Польшчы пройдуць вучэнні НАТА

У Польшчы і краінах Прыбалтыкі пройдуць вучэнні НАТА Steadfast Jazz - 2013.

Як піша польскае выданне «Rzeczpospolita», у лістападзе ў Польшчы і краінах Балтыі пройдуць найбуйнейшыя манеўры сіл хуткага рэагавання НАТА.

Дзеянні наземных сіл будуць адпрацоўвацца на польскім ваенным палігоне Драўска.

Як вынікае з рашэння міністра нацыянальнай абароны Польшчы Томаша Семаняка, у іх будзе задзейнічана да 3 тысяч салдат, каля 300 транспартных сродкаў, каля 30 самалётаў, а таксама каля 10 караблёў.

Усяго ў вучэннях Steadfast Jazz - 2013 прымуць удзел некалькі тысяч салдат з краін НАТА.

Выданне адзначае, што вучэнне НАТА пройдзе адразу пасля таго, як у верасні ўласныя ваенныя манеўры правядуць паблізу Польшчы і балтыйскіх краін Расея і Беларусь.

Нагадаем, беларуска-расейскія вучэнні павінны прайсці ў два этапы на палігонах Расеі і Беларусі. Пакуль афіцыйнай інфармацыі пра сцэнар вучэнняў і сілы, якія ўдзельнічаюць у іх няма, аднак ёсць здагадка, што яны будуць вучэнні «Захад-2009», якія выклікалі вялікі рэзананс. Тады ў вучэннях прынялі ўдзел больш за 12 тыс. вайскоўцаў, афіцыйна яны былі названыя абароннымі, закліканымі падтрымаць стратэгічную стабільнасць у рэгіёне. Аднак, па сцвярджэнні Мінабароны Літвы, у іх сцэнары быў прадугледжаны напад на тэрыторыю балтыйскіх краін і прэвентыўны ядзерны ўдар па Варшаве.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках