28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргея Каваленку пагражаюць вярнуць за краты

18
Сяргея Каваленку пагражаюць вярнуць за краты

Былому палітвязню вынеслі другое папярэджанне.

Віцебскага актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленку выклікалі ў інспекцыю Першамайскага раёна Віцебска. Там яму вынеслі другое папярэджанне.

Пра гэта былы палітвязень паведаміў сайту charter97.org.

«Мне вынеслі папярэджанне за той жа эпізод ад 25 сакавіка, калі мяне абвінавацілі ў тым, што я нібыта не ў тым месцы перайшоў дарогу. Цяпер яны заяўляюць, што я нібыта яшчэ і нецэнзурна лаяўся на міліцыянтаў. Як мне сказаў адвакат, хопіць нават двух гэтых папярэджанняў, каб адправіць мяне назад у турму. Могуць прыйсці і забраць мяне ў любы момант», - заявіў Сяргей Каваленка.

Былы палітвязень спадзяецца абскардзіць папярэджанні.

«Я буду спрабаваць абскардзіць гэтыя папярэджанні, але праблема ў тым, што нават копіі гэтых папер міліцыянты не даюць. Мне нават не даюць магчымасці іх сфатаграфаваць. Абсурднасць заключаецца ў тым, што ў пратаколе напісана, што я няправільна пераходзіў дарогу ў 13:20, а я ў гэты час ужо быў у судзе. Я ім сказаў, навучыцеся хоць бы хлусіць, а яны адказваюць: «Якая нам розніца, загад зверху».

Такім чынам, працягваецца прававое бязмежжа, як у 2010 годзе, калі мяне пасля двух папярэджанняў з «хатняй хіміі» адправілі ў рэальную турму», - лічыць былы палітвязень.

Нагадаем, актывіста Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ прысудзілі «за дробнае хуліганства» да штрафу памерам у 1 мільён рублёў.

Былы палітвязень быў затрыманы ўвечары 25 сакавіка. Яго абвінавацілі ў тым, што ён пераходзіў вуліцу не па пешаходным пераходзе.

Сяргей Каваленка ў верасні 2012-га быў памілаваны дыктатарам і вызвалены з магілёўскай калоніі. За кратамі ён знаходзіўся са снежня 2011-га года. У лютым мінулага года Каваленка быў асуджаны на 2 гады і 1 месяц калоніі агульнага рэжыму за вывешаны два гады таму ў Віцебску на галоўнай ёлцы горада бел-чырвона-белы сцяг.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках