29 красавiка 2024, панядзелак, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Якаўлеўскі: МЗС трымае сваіх слухачоў за ідыётаў

15
Раман Якаўлеўскі: МЗС трымае сваіх слухачоў за ідыётаў

Свядомае адхіленне беларусаў ад праўды аб лячэнні лівійскіх грамадзян у Беларусі можа спарадзіць рост недаверу да існуючай улады.

Такім чынам палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі пракаментаваў сайту charter97.org лячэнне 1500 лівійскіх баевікоў у Беларусі з моманту пачатку ўзброенага супрацьстаяння паміж паўстанцамі і дыктатарам Муамарам Кадафі.

«Афіцыйная рэакцыя Міністэрства замежных спраў Беларусі на з'яўленне інфармацыі аб лівійцах у нашай краіне, якая прагучала з вуснаў «прэс-салаўя» МЗС, спараджае яшчэ больш пытанняў на гэтую тэму. Па-першае, незразумела, якім чынам такая колькасць грамадзян з ваюючай краіны апынулася ў Беларусі. Па-другое, невядома, ці было санкцыянавана Менскам агучванне інфармацыі беларускага амбасадара ў Лівіі Анатоля Сцепуся, пра якую напісала лівійская газета, і чаму тады было поўнае маўчанне беларускіх СМІ з гэтай нагоды? Па-трэцяе, хацелася б даведацца, у якіх установах Беларусі могуць лячыцца лівійскія пацыенты, і чый з ваюючых бакоў яны прадстаўляюць. Па-чацвёртае, чаму толькі Міністэрства замежных спраў зрэагавала на з'яўленне ў Беларусі сотняў параненых замежнікаў?» - адзначыў палітычны аглядальнік.

Ён падкрэсліў, што арганізацыяй прыёму дэлегацыі з Кыргызстана, якая шукае кыргызскіх «гасцей» у Беларусі, таксама чамусьці займаўся беларускі МЗС.

«Пра гэта заявілі ўжо прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў. Цікава, што наогул з нагоды «гуманітарнай дапамогі на камерцыйнай аснове» думаюць у іншых структурах, якія непасрэдна адказваюць за нацыянальную бяспеку краіны? З гэтых туманных слоў, мабыць разлічаных на слухачоў-ідыётаў, праўдзівыя меркаванні такой гасціннасці застаюцца незразумелымі. А свядомае адхіленне беларускіх грамадзян ад такой інфармацыі можа спарадзіць рост недаверу да існуючай у краіне ўлады», - падсумаваў Раман Якаўлеўскі.

Нагадаем, учора газета «Lybia Herald» паведаміла, што параненыя падчас узброенага канфлікту ў Лівіі баевікі праходзілі лячэнне ў Менску.

Выданне піша пра тое, што 300 байцоў былі адпраўленыя ў Беларусь нядаўна. Разам з гэтым, яно адзначае, што з моманту пачатку ўзброенага супрацьстаяння паміж паўстанцамі і лівійскім дыктатарам Муамарам Кадафі ў Беларусі атрымалі медыцынскую дапамогу каля 1500 чалавек.

Таксама адзначым, што ўчора прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных паведаміў пра тое, што ў Беларусь з Лівіі прыбыла група лівійскіх грамадзян, якія пройдуць курс рэабілітацыі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках