28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кампартыі і «Белай Русі» далі льготы па арэндзе офісаў

32
Кампартыі і «Белай Русі» далі льготы па арэндзе офісаў

«Таварыства беларускай мовы» ў пераліку льготнікаў не аказалася.

Льготы па арэнднай плаце ўстаноўленыя ў Беларусі для 195 грамадскіх арганізацый (аб'яднанняў) і іх арганізацыйных структур, фондаў, аб'яднанняў юрыдычных асоб і (або) індывідуальных прадпрымальнікаў (асацыяцый і саюзаў).

Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 30 красавіка 2013 года №327.

Дакументам зацверджаны пералік грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў, у дачыненні да якіх пры арэндзе нерухомай маёмасці да базавых ставак прымяняецца паніжальны каэфіцыент 0,1.

У пералік увайшлі шэраг грамадскіх спартыўных арганізацый. Сярод іх - Беларускі саюз спартсменаў, Беларуская федэрацыя шашак, Беларуская федэрацыя гандбола. Таксама льготы па арэндзе прадастаўленыя Беларускаму таварыству Чырвонага Крыжа, Беларускай грамадскай арганізацыі салдацкіх маці, Камуністычнай партыі Беларусі, Міжнароднаму грамадскаму аб'яднанню «Узаемаразуменне».

Рашэннем урада льготы па арэндзе нерухомасці прадастаўленыя таксама Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці і праўладнаму аб'яднанню «Белая Русь».

Між тым, у пераліку льготнікаў зноў не аказалася грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы», кіраўніцтва якога звярталася з просьбай прадаставіць льготы па арэндзе нерухомасці.

Нагадаем, арэндную плату для «Таварыства беларускай мовы» з 1 красавіка павысілі на 60%. У выніку гэтага арганізацыя апынулася ў складанай фінансавай сітуацыі.

Аплата дасягнула 9 мільёнаў 801 тысячы 600 рублёў у месяц. Акрамя таго, арганізацыя павінна аплачваць тэлефон, камунальныя і паштовыя паслугі. Кіраўніцтва арганізацыі неаднаразова звярталася да ўладаў з просьбай прадаставіць льготы па арэндзе нерухомасці.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках