29 красавiка 2024, панядзелак, 8:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брэсце забаранілі 12 пікетаў памяці Захаранкі

18
У Брэсце забаранілі 12 пікетаў памяці Захаранкі

У Брэсце забароненыя ўсе пікеты, прысвечаныя генералу Юрыю Захаранку.

Мясцовыя актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі перадалі ў гарвыканкам 12 заявак, каб правесці 7 траўня на розных пляцоўках Брэста пікетаванне і ўспомніць пра лёс былога міністра ўнутраных спраў і палітыка Юрыя Захаранку, які знік пры загадкавых абставінах 7 траўня 1999 года. Адначасова на пікетах планавалася прыцягнуць увагу грамадскасці да знікнення іншых вядомых людзей - Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Змітра Завадзкага, пра знаходжанне якіх таксама няма звестак, а следчыя органы не даюць ніякай змястоўнай інфармацыі на гэты конт, піша ПЦ «Вясна».

У сваім адказе аб забароне пікетаў чыноўнікі Брэсцкага гарвыканкама спасылаюцца на тое, што падобныя акцыі можна праводзіць толькі ў пэўных месцах (стадыён «Лакаматыў» і пляцоўка ў Парку воінаў-інтэрнацыяналістаў).

Але таксама не дадзены дазвол на правядзенне пікету і ў гэтым парку, паколькі арганізатары павінны былі заключыць дамовы з аддзелам унутраных спраў (пра ахову грамадскага парадку), установай аховы здароўя (пра медыцынскае абслугоўванне) і камунальнымі службамі (пра забеспячэнне ўборкі тэрыторыі пасля мерапрыемства).

Без гэтых дамоваў, па версіі гарвыканкама, ладзіць пікеты нельга.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках