4 траўня 2024, Субота, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: выпускны баль у нелегальным ліцэі

26

Закрыты беларускімі ўладамі Нацыянальны гуманітарны ліцэй працуе ў нелегальных варунках ужо 10 гадоў.

Новы выпуск беларускіх ліцэістаў адсвяткаваў свой выпускны баль 15 чэрвеня. Ён прайшоў у двары аднаго з прыватных дамоў пад Менскам, паведамляе «Радыё Свабода».

Выпускны вечар і сустрэча світання беларускамоўных вучняў адрозніваліся ад падобных святочных дзей у звычайных школах. Яго святкавалі ўсе разам - выпускнікі, іхныя бацькі ды настаўнікі.

Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа быў закрыты ўладамі ў 2003 годзе. Ужо дзесяць гадоў навучальная ўстанова працягвае працу ў нелегальных варунках. Навучэнцы самастойна вывучаюць курс сярэдняй школы на месцы жыхарства і здаюць іспыты экстэрнам.

Закрыццё ліцэя звязваюць з тым, што ў ім была незалежная, неідэалагізаваная сістэма адукацыі, а выкладчыкі ліцэя былі крытычна настроеныя да ўлад, ставячы сабе за мэту выхаваць сапраўдных патрыётаў Беларусі, якія ведаюць родную мову і гісторыю.

Нягледзячы на вымушаную апазіцыю да сістэмы адукацыі, у шэрагу краін Еўропы менавіта Беларускі гуманітарны ліцэй прадстаўлены як адзіная недзяржаўная ўстанова з навучаннем на роднай мове. Гэта адна з прычын, чаму выпускнікі ліцэя маюць магчымасць працягваць навучанне практычна ва ўсім свеце.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках