4 траўня 2024, Субота, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікі беларускі канцэрт у Маскве

4
Вялікі беларускі канцэрт у Маскве

Фінальны рок-канцэрт сэзона з сэрыі Belarus Party пройдзе ў суботу ў расейскай сталіцы.

Гэтым разам усё нашмат велічней, таму і месца выбранае адпаведнае: Grand Bourbon Street bar. Пляцоўка вядомая праз даборны канцэрт на такія фэсты, як «Соседний Мир», Emergenza ды іншыя, паведамляецца на старонцы імпрэзы ў «Фэйсбуку».

І менавіта тут высадзіцца беларускі дэсант 22 чэрвеня для правядзення Belarus Rock Party.

Гэтым разам у Маскву прыедуць:

- Малады пэрспэктыўны гурт Martin S.,

- Прадстаўнікі беларускага гранджу «Мутнаевока»,

- Культавыя трэшрокеры «Разбiтае сэрца пацана» ды іхная дэнс-падтрымка ЭВМ,

- А таксама знакамітыя IQ48 - «здаровыя ласі»

Беларуская прысутнасць у Маскве доўжыцца!

Акрамя гэтага, прыехаць і падтрымаць улюбёныя гурты змогуць і ахвотныя з Менска.

Унікальны шанец «паціснуць» на арганізаваным аўтобусе разам з музыкамі.

Выезд 21 чэрвеня.

Падрабязнасці ў арганізатараў, колькасць месцаў абмежаваная.

Квіток на аўтобус - 50 $, у тым ліку праход на канцэрт. Пісаць арганізатарам, падаючы свае кантактныя звесткі (email, mob.), Таксама можна тэлефанаваць на нумар +37529-7379979 - Аляксандр

Таксама бус-тур можна аплаціць у канторы турагенцтва «Дэльфін Груп», папярэдне затэлефанаваўшы на +37529-7089518, +37544-7104368

Grand Bourbon Street bar

ст.мэтро Чистые Пруды, Тургеневская

Потаповский зав, д.5, буд.2

22.06.2013

Belarus Rock Party

уваход з 18.30

кошт квітка: 350 расейскіх рублёў

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках