4 траўня 2024, Субота, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ганна Гуцал: «Думаю, беларуская дэлегацыя акцыю чула»

19
Ганна Гуцал: «Думаю, беларуская дэлегацыя акцыю чула»

Лідэрка FEMEN Ганна Гуцал распавяла, што чакае затрыманых удзельніц начнога топлес-пратэсту, а таксама пра рэакцыю мясцовых міліцыянтаў.

- На ноч дзяўчатак адпусцілі, - распавяла «Салiдарнасцi» лідэрка ўкраінскага скандальнага руху. - 18 чэрвеня а 14-й гадзіне яны павінны з'явіцца ў судзе, дзе іх будуць судзіць паводле двух артыкулаў - дробнае хуліганства і несанкцыянаваная акцыя. Гэтыя адміністрацыйныя артыкулы нам тут інкрымінуюць традыцыйна.

Са слоў Ганны Гуцал, актывістак топлес-пратэсту затрымлівалі міліцыянты і байцы «Беркута», што ахоўвалі рэзідэнцыю, у якой спыніўся Аляксандр Лукашэнка са світай.

- У акцыі ўдзельнічалі дзяўчаткі - сяброўкі актывістак, якіх выкралі ў Менску. Такім чынам, акрамя іншага, яны хацелі падтрымаць аднадумцаў, - прадоўжыла суразмоўца. - Мы зладзілі гэтую акцыю ўначы, каб дамагчыся эфэкту нечаканасці. Думаю, гэта выйшла. Як відаць на фотаздымках, міліцыянты выглядаюць разгубленымі...

Рэакцыю беларускай дэлегацыі мы не бачылі, але, думаю, яна была, нас чулі - нашы дзяўчаткі вельмі гучныя!

Таксама лідэрка FEMEN выказалася з нагоды прысутнасці ў Кіеве ў афіцыйнай дэлегацыі з Беларусі малодшага сына Лукашэнкі - Мікалая.

- Беларусам варта было б біць у набат. І не ў сувязі з пытаннямі аб тым, хто ягоная маці або ці законны ён сын... А таму што Мікалай даўно пазіцыянуецца як маленькі прынц, пераемнік, які ўсюды суправаджае Лукашэнку. Менавіта гэта павінна палохаць і абураць, - падагульніла Ганна Гуцал.

Фота: femen.livejournal.com

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках