4 траўня 2024, Субота, 9:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гуляць дык гуляць

112
Гуляць дык гуляць

У вайсковым парадзе 3 ліпеня будуць удзельнічаць больш за 3 тысячы вайскоўцаў і блізу 150 адзінак баявой тэхнікі.

Беларуская дыктатура працягвае марнаванне грошай на парады і дэманстрацыю «вайсковай магутнасці».

«У вайсковым парадзе возьмуць удзел больш за 3 тысячы вайскоўцаў і больш за 150 адзінак баявой тэхнікі ў складзе 19 пешых і 12 парадных разлікаў сучаснай вайсковай тэхнікі», - значыцца ў паведамленні прэс-службы міністэрства абароны.

Сярод удзельнікаў парада - выхаванцы Менскага сувораўскага вайсковага вучылішча, курсанты Вайсковай акадэміі, вайскова-тэхнічнага факультэта БНТУ. У парадзе возьмуць удзел вайскоўцы 120-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады, 38-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады, 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння, 86-й і 85-й брыгад сувязі, 56-га, 60-га, 74-га асобных палкоў сувязі, зборнай роты ганаровай варты і зборны аркестр Узброеных сіл.

Як паведамляюць у Мінабароны, у параднай калоне пройдзе тэхніка часоў Вялікай Айчыннай вайны - танкі Т-34, ІС-2, ІС-3, БТ-7 і самаходная ўстаноўка СУ-100. Затым пройдуць танкі Т-72Б, баявыя машыны пяхоты БМП-2, бронетранспарцёры БТР-80, самаходныя гаўбіцы 2С19 «Мста-С», РСЗА «БелГрад» і «Смерч», зенітныя ракетныя комплексы «С-300ПС», «С-300В » і «Тор-М2», ракетны комплекс «Точка», аўтамабілі «Богатырь». Агульная працягласць параднага разліку тэхнікі складае больш за 1500 метраў, удакладнілі ў прэс-службе вайсковага міністэрства.

Там праінфармавалі, што пасля праходжання механізаванай калоны жыхары і госці сталіцы ў небе над Менскам змогуць убачыць асноўныя тыпы авіяцыйнай тэхнікі ВПС і войскаў СПА: баявыя гелікоптэры Мі-8, Мі-24, знішчальнікі МіГ-29, штурмавікі Су-25, вайскова-транспартны самалёт Іл-76, а таксама пілатажную групу «Белая Русь» на самалётах Л-39.

«Скончыць вайсковы парад пляц-канцэрт роты ганаровай варты і выступ зборнага аркестра Узброеных сіл», - адзначаюць у прэс-службе міністэрстве абароны.

Кошт правядзення парада Мінабароны традыцыйна замоўчвае.

Нагадаем, 2013 год афіцыйна абвешчаны «Годам ашчадлівасці».

Фота: itar-tass.com

Напісаць каментар 112

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках