4 траўня 2024, Субота, 10:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінфін Расеі плануе дэвальваваць рубель

51
Мінфін Расеі плануе дэвальваваць рубель

Міністэрства фінансаў Расеі разглядае паслабленне рубля як адзін з захадаў для стымулявання эканамічнага росту і папаўнення федэральнага бюджэту.

Пра гэта заявіў у інтэрв'ю агенцтву Bloomberg кіраўнік ведамства Антон Сілуанаў.

Такі варыянт разглядаецца, заявіў кіраўнік Мінфіна. Паводле ягоных слоў, невялікае паслабленне абменнага курса можа адыграць пазітыўную ролю для федэральнага бюджэту і эканомікі агулам. Сілуанаў падкрэсліў пры гэтым, што адбывацца гэты захад павінен рынкавым шляхам, а не адміністрацыйным. З гэтай мэтай Мінфін у жніўні пачне закупкі валюты для рэзервовага фонду на рынку, а не ў Банку Расеі. Гэта будуць, са слоў Сілуанава, «нейтральныя аперацыі куплі і продажу валюты», што можа прычыніцца да паслаблення курсу рубля на 1-2 рублі. Паводле разлікаў кіраўніка Мінфіна, зніжэнне абменнага курсу на 1 рубель прынясе ў бюджэт дадатковыя 190 млрд рублёў. Такім чынам паслабленне курсу на 2 рублі абяцае бюджэту 380 млрд рублёў, піша Forbes.

Сілуанаў падкрэсліў, што Мінфін выступае супраць колькаснага паслаблення, як гэта робіцца ў іншых краінах, бо гэта можа распачаць інфляцыю ў Расеі. Колькаснае змякчэнне нацыянальнай валюты азначае куплю цэнтральнымі банкамі фінансавых актываў наўзамен традыцыйнай практыцы рэгулявання адсоткавых ставак.

Тэмпы эканамічнага росту запавольваюцца ў Расеі з сярэдзіны 2012 года. У першым квартале 2013 года эканоміка вырасла на 1,6%, што амаль у 3 разы ніжэй, чым за такі ж перыяд мінулага года.

Расейскі міністр фінансаў расказаў, што падчас нарады ў прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна не была падтрыманая прапанова аб тым, каб надаць Цэнтрабанку адказнасцю за эканамічны рост разам з урадам. Мінфін не падтрымаў гэтую прапанову, бо яна дэкларатыўная і размывае адказнасць за эканамічны рост паміж урадам і ЦБ, растлумачыў Сілуанаў. «Нават цяпер - ва ўмовах зніжэння росту - зразумелая абсурднасць гэтай прапановы: Цэнтрабанк не будзе праводзіць колькаснае паслабленне, што прывядзе да росту інфляцыі», - падкрэсліў ён.

Раней Мінэканамразвіцця ўнесла прапанову зрабіць Банк Расеі адказным за эканамічны рост у план па стымуляванні эканомікі, прадстаўлены ўрадам прэзідэнту. Рашэнне па гэтым пытанні пакуль не прынята.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках