4 траўня 2024, Субота, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белавія» павялічвае колькасць рэйсаў у Кіеў

20
«Белавія» павялічвае колькасць рэйсаў у Кіеў

Самалёты кампаніі «Белавія» будуць лятаць ва ўкраінскую сталіцу 12 разоў на тыдзень.

Дадатковыя рэйсы будуць ў панядзелак вечарам і ў сераду раніцай пераважна на самалётах CRJ-100/200, піша БелаПАН.

Як паведаміла спецыялістка у сувязях з грамадскасцю РУП «Нацыянальная авіякампанія «Белавія» Ірына Баранава, павелічэнне частаты выканання рэйсаў звязана з умацаваннем дзелавых сувязяў Беларусі і Украіны, ростам попыту ў дзвюх дзяржавах на палёты паміж сталіцамі.

Акрамя таго, авіякампанія разлічвае на падвышэнне колькасці транзітных пасажыраў, якія вандруюць з Кіева праз Менск сеткай маршрутаў «Белавія».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках