30 красавiка 2024, aўторак, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абвал сусветных коштаў на золата

30
Абвал сусветных коштаў на золата

20 чэрвеня золата патаннела на 6,4% да мінімуму з верасня 2010 года.

Кошт золата абваліўся да канца таргоў чацвярга на 6,4% да мінімуму з верасня 2010 года на фоне заяў кіраўніка Федрэзерва Бэна Бернанке ў сераду датычна праграмы падтрымкі эканомікі ЗША, сведчаць дадзеныя біржаў, паведамляе АФН.

Жнівеньскі ф'ючэрс на золата на нью-йоркскай біржы Comex упаў на 87,80 даляра, або 6,4%, склаўшы 1286,20 даляра за тройскую ўнцыю.

Кіраўнік рэгулятара адзначыў на прэс-канферэнцыі па выніках двухдзённага пасяджэння Камітэта па адкрытых рынках, што ФРС адкарэктуе маштабы выкупу актываў у рамках праграмы колькаснага змякчэння ў бягучым годзе пры ўмове стабільнага паляпшэння сітуацыі ў эканоміцы ЗША, і можа канчаткова згарнуць праграму ў сярэдзіне 2014 года.

Згортванне праграмы закупкі актываў коштам 85 мільярдаў даляраў у месяц аслабіць падтрымку коштам на золата, якія ўжо ўпалі на 20% з пачатку года ў асноўным з-за масавага выхаду інвестараў з ETF фондаў, а таксама паслаблення попыту з боку асноўных спажыўцоў - Кітая і Індыі.

Нагадаем, экс-старшыня Нацбанка Беларусі Станіслаў Багданкевіч нядаўна заявіў, што падзенне коштаў на золата на сусветных рынках негатыўна адаб'ецца на стане золатавалютных рэзерваў Беларусі.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках