30 красавiка 2024, aўторак, 18:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыжу і Машэнскаму далі ордэн Айчыны III ступені

52
Чыжу і Машэнскаму далі ордэн Айчыны III ступені

«Кашалькі» Лукашэнкі ганараваныя высокай узнагароды.

Як паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка, генеральны дырэктар беларуска-германскага сумеснага прадпрыемства «Санта Імпэкс Брэст» Аляксандр Машэнскі і генеральны дырэктар ТАА «Трайпл» Юрый Чыж узнагароджаныя ордэнам Айчыны III ступені. Такое рашэнне ўтрымліваецца ва ўказе, падпісаным Лукашэнка 20 чэрвеня.

Дакументам прадугледжанае ўзнагароджанне дзяржаўнымі ўзнагародамі 77 чалавек. Ордэнаў, медалёў і ганаровых званняў ганараваныя прадстаўнікі розных сфер дзейнасці за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў і высокае прафесійнае майстэрства.

Нагадаем, Юрый Чыж знаходзіцца ў «чорным» спісе Еўразвяза сярод асоб, у дачыненні да якіх дзейнічаюць візавыя і фінансавыя санкцыі. Бізнесмен быў унесены ў гэты блэк-ліст 23 сакавіка 2012 года як чалавек, які «аказвае фінансавую падтрымку рэжыму Лукашэнкі праз сваё прадпрыемства «Трайпл», актыўны ў розных сферах беларускай эканомікі».

Некалькі раней свет убачыў указ Лукашэнкі аб перадачы зямлі Чыжу ў яго роднай вёсцы Сабалі (Брэсцкая вобласць) для будаўніцтва турыстычнага культурна-этнаграфічнага комплексу «Наш родны кут Сабалi».

Аляксандру Машэнскаму толькі прадракалі трапленне ў «чорны спіс» ЕЗ. Брусэльскае выданне EUobserver называла брэсцкага бізнесмена сярод тых, каго могуць неўзабаве закрануць санкцыі, паколькі Машэнскі «адыграў важную ролю ў кампаніі Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года і стаў трэцім па ўплывовасці алігархам пасля Уладзіміра Пефціева і Юрыя Чыжа».

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках