5 траўня 2024, Нядзеля, 21:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брэнд Менска: першыя звальненні

9
Брэнд Менска: першыя звальненні

У інфармацыйна-турыстычнага цэнтра «Менск» змянілася кіраўніцтва: яго кіраўнік Алена Пліс сышла са сваёй пасады.

Як паведамляе газета «Туризм и отдых», стварэнне брэнда Менска паслужыла своеасаблівым «яблыкам раздору» паміж дырэктарам інфатурцэнтра і вышэйстаячым кіраўніцтвам. Менавіта сталічны інфацэнтр выступіў заказчыкам брэнда ў англійскай кампаніі «Інсцід», і ўсе памятаюць, як неадназначна распрацаваныя мужам і жонкай Гранд лагатып, слоган і фірмовыя колеры былі ўспрынятыя грамадскасцю.

Пасаду кіраўніка інфармацыйна-турыстычнага цэнтра «Менск» у цяперашні час займае Тамара Арэхава, якая раней працавала ў Міністэрстве адукацыі.

Што тычыцца брэнда Менска, то ён у чарговы раз абмяркоўваўся на круглым стале «Ад брэнда Менска да брэнду Беларусі» 20-21 чэрвеня. На конкурс выстаўлялася праца па Менску ад лонданскіх спецыялістаў, якая каштавала гораду 30 тысяч даляраў, і альтэрнатыўныя варыянты ад прадстаўнікоў грамадскай ініцыятывы «Зборная Менска па брэндынгу». У склад Міжнароднага журы ўвайшлі больш 20-ці сусветных экспертаў у галіне тэрытарыяльнага маркетынгу і брэндынгу: Хуан Карлас Белоза (Іспанія), Жуао Фрейрэ (Партугалія), Марцін Бойзэн (Нідэрланды), Дэвід Адам (Велікабрытанія), Марыюш Урсач (Румынія), Васіль Дубейкоўскі (Расея) і іншыя.

Як стала вядома «Агенцтву Дзелавых Сувязяў», міжнароднае журы прызнала грамадскую ініцыятыву «Зборная Менска па брэндынгу» пераможцам конкурснай праграмы фестывалю OPEN у намінацыі «Лепшы праект па ўключэнні грамадзян у стварэнне брэнда». Пры гэтым ні адна з прапанаваных на конкурс канцэпцый брэнда Менска (уключаючы распрацоўку «англійскай» кампаніі Instid) не атрымала прызнання аўтарытэтнага журы. Канчатковае рашэнне аб тым, якім усё ж будзе гарадскі брэнд, у бліжэйшы час павінен прыняць Менгарвыканкам.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках