5 траўня 2024, Нядзеля, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінфін хоча павысіць кошты на бензін

147
Мінфін хоча павысіць кошты на бензін

Міністэрства фінансаў Беларусі ініцыюе павышэнне ставак акцызаў на аўтамабільнае паліва.

Пра гэта паведаміў БелаПАН прадстаўнік нафтаперапрацоўчай галіны.

Паводле яго слоў, гэта прапанова матываваная неабходнасцю павялічыць даходы бюджэту. Мяркуецца, што стаўкі акцызаў на бензіны могуць вырасці на 20%, на дызельнае паліва - на траціну.

Акцыз займае значную долю ў кошце паліва. «У кошце тоны дызпаліва акцыз займае 14%, у кошце тоны бензінаў у залежнасці ад маркі - ад 16% да 24%», - адзначыў суразмоўца.

Нагадаем, што ў Беларусі дзейнічае дзяржаўнае рэгуляванне коштаў на паліва. У гэтых умовах, мяркуюць галіновыя эксперты, існуе рызыка таго, што ва ўмовах стрымлівання ўрадам інфляцыі павышаны акцыз ляжа на плечы вытворцаў.

«Спадзяемся, нашы інтарэсы пры разглядзе гэтага пытання (аб павелічэнні ставак акцызаў) будуць улічвацца», - выказаў надзею прадстаўнік нафтаперапрацоўчай галіны.

Варта адзначыць, што паступленні ад акцызаў на паліва ўносяць значны ўклад у даходы беларускага бюджэту. Так, у матэрыялах да бюджэту на 2013 год было напісана, што за кошт акцызаў на аўтамабільнае паліва ў кансалідаваны бюджэт павінна паступіць 4,37 трлн. рублёў. Агульныя паступленні ад акцызаў у бюджэт былі прадугледжаныя на ўзроўні 16,43 трлн. рублёў. Такім чынам, акцызы на паліва фармуюць больш за чвэрць акцызных паступленняў кансалідаванага бюджэту. Пры гэтым удзельная вага акцызаў у агульных падатковых даходах кансалідаванага бюджэту складае каля 10%.

У пачатку 2013 года стаўкі акцызаў на нафтапрадукты выраслі на 20%. Згодна са змяненнямі ў Падатковы кодэкс Беларусі, якія ўступілі ў сілу з 1 студзеня бягучага года, стаўкі акцызаў (за тону) на бензіны з актанавым лікам «95» і вышэй вызначаныя на ўзроўні 1231,5 тыс. беларускіх рублёў, з актанавым лікам ад «91» да «95» - 1544 тыс. рублёў; з актанавым лікам да «91» - 1 751,1 тыс. беларускіх рублёў; на дызпаліва - 991,8 тыс. беларускіх рублёў.

Як паведамлялася раней, кошты на аўтамабільнае паліва ў Беларусі ў бягучым годзе былі павышаныя ў студзені, падаражанне склала (у залежнасці ад наймення нафтапрадуктаў) ад 4% да 6,7%.

Канцэрн «Белнафтахім» тлумачыў, што перагляд коштаў быў «зроблены ў мэтах частковай кампенсацыі (вытворцам. - Аўт.) павелічэння на 20% ставак акцызаў на нафтапрадукты ў 2013 годзе, чатырохразовага росту тарыфаў на чыгуначныя перавозкі нафтапрадуктаў па тэрыторыі, а таксама ў мэтах паэтапнага збліжэння коштаў на тавары ў краінах Мытнага саюза».

Фота: bymedia.net

Напісаць каментар 147

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках