10 траўня 2024, Пятніца, 15:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасада Ізраіля ў Беларусі бастуе

6
Амбасада Ізраіля ў Беларусі бастуе

У сераду раніцай наведвальнікі не змаглі трапіць у консульскі аддзел амбасады Ізраіля ў Беларусі.

Відавочцы паведамілі «Салідарнасці», што амбасада бастуе.

Прэс-сакратар амбасады Ізраіля ў Беларусі Вольга Дзмітровіч пацвердзіла інфармацыю пра забастоўку.

- Людзей у амбасаду не пускаюць, таму што консульскі аддзел не выдае візы ў цяперашні час у сувязі з забастоўкай. Бастуе ізраільскае МЗС. Ізраіль - дзяржава дэмакратычная і забастоўка з'яўляецца цалкам законным і юрыдычным патрабаваннем адстойвання сваіх правоў, - паведаміла яна. - У дадзеным выпадку работнікі МЗС змагаюцца за свае правы, і адрас для абурэнняў - міністэрства фінансаў, якое да гэтага часу не адгукнулася на патрабаванні забастоўшчыкаў. Вядома, амбасада прыносіць прабачэнні за нязручнасці, які чыніць, але гэта адлюстраванне таго, што адбываецца ў Ізраілі.

Як дапоўнілі ў амбасадзе, пакуль невядома, калі забастоўка будзе спыненая і адновіцца прыём грамадзян.

Адзначым, што консульствы Ізраіля за мяжой цалкам спынілі прыём наведвальнікаў з панядзелка, 24 чэрвеня. Працоўны камітэт міністэрства замежных спраў Ізраіля абвясціў аб новым узмацненні жорсткасці забастовачных санкцый у знак пратэсту супраць рашэння міністэрства фінансаў адмяніць выплату звышурочных, транспартных і камандзіровачных супрацоўнікам МЗС, якія ўдзельнічаюць у забастоўцы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках