14 траўня 2024, aўторак, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леў Марголін: Продаж «Пеленга» - першы крок па здачы дзяржмаёмасці

19
Леў Марголін: Продаж «Пеленга» - першы крок па здачы дзяржмаёмасці

Пасля доўгіх трапятанняў беларускія ўлады пачалі продаж прадпрыемстваў Расеі.

Пра гэта заявіў эканаміст Леў Марголін, каментуючы сайту charter97.org продаж Расеі беларускага прадпрыемства «Пеленг».

«Варта адзначыць, што «Пеленг» з'яўляецца прадпрыемствам абароннага комплексу, і той факт, што Расея точыць на яго зуб, сведчыць аб тым, што яно ўсё ж такі мае пэўнае значэнне. Калі ж казаць пра тое, як да гэтага ставіцца нам, то са стратэгічнага пункту гледжання, такія прадпрыемствы асобна існаваць не могуць і павінны ўваходзіць у аб'яднанні. Было б лепш, калі б гэта прадпрыемства знайшло інвестара на Захадзе, але ўлічваючы адносіны з Расеяй, авіябазу ў Лідзе і гэтак далей, зразумела, што прадпрыемства, звязанае з абарончым комплексам, Захаду не аддадуць», - перакананы эксперт.

Эканаміст падкрэсліў, што для «Пеленга» адзіны выхад пры сённяшнім рэжыме - працаваць разам з расейскімі прадпрыемствамі.

«Іншая справа, на якіх умовах гэта адбываецца і ці атрымае выгаду беларускі бюджэт. Усё гэта трэба вывучаць падрабязна. У агульным і цэлым, гэта ўпісваецца ў той шлях, які выбрала беларускае кіраўніцтва. І неўзабаве мы ўбачым, як Расеі прададуць чарговыя прадпрыемствы, таму што інакш ўлады не ўбачаць ні нафты, ні грошай. Бо зусім нядаўна ўзгаднілі нафтавы баланс, і ўжо ідзе падрыхтоўка да апошняга траншу крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. Я лічу, што гэтыя мерапрыемствы ўзаемазвязаныя з продажам «Пеленга». Так што Лукашэнка нікуды не дзенецца - ён сеў у гэтую лодку і прыйдзецца ў ёй плыць па плыні. Гэта пачатак таго, што беларускія прадпрыемствы ідуць з малатка. І як бы беларускія ўлады не трапяталіся, але патроху маёмасць будуць здаваць, і гэта першы крок», - лічыць Леў Марголін.

Нагадаем, учора кіраўнік Федэральнага касмічнага агенцтва Расеі Уладзімір Папоўкін паведаміў аб дасягненні дамоўленасці аб стварэнні сумеснага прадпрыемства на базе «Пеленг». Ён таксама пацвердзіў, што Расея разлічвае, як мінімум, на блакуючы пакет акцый у ім.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках