29 красавiка 2024, панядзелак, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыватызацыя кватэры ў Менску абыдзецца ў Br300 мільёнаў

63
Прыватызацыя кватэры ў Менску абыдзецца ў Br300 мільёнаў

У раённых адміністрацыях Менска і абласных гарадоў - ажыятаж.

За некалькі тыдняў колькасць наведвальнікаў павялічылася ў разы, піша «СБ - Беларусь Сегодня». Навіна аб тым, што дзяржаўнае жыллё будзе пераведзена ў разрад камерцыйнага, якую агучыў у сярэдзіне траўня міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Шорац, распаўсюдзілася імгненна. І людзі сталі ў чэргі.

Начальнік службы «адно акно» адміністрацыі Завадскога раёна Менска Наталля Байпраў не хавае здзіўлення: «Калі ў прэсе з'явіліся паведамленні аб зменах, якія рыхтуюцца ў жыллёвым заканадаўстве, проста лінуў паток людзей! Калі раней па пытаннях прыватызацыі жылля служба прымала ў сярэднім 10-12 чалавек у дзень, то, напрыклад, учора іх было ўжо 127! І кожны дзень колькасць людзей расце. Прыходзіцца весці прыём без тэхнічных перапынкаў».

У краіне не прыватызаваныя 392 тысячы кватэр, ці 14% жылога фонду. Грамадзяне, якія пражываюць у іх, як адзначыў міністр, на працягу года пасля ўнясення адпаведных змяненняў у заканадаўства змогуць нерухомасць прыватызаваць. Парадак прыватызацыі вядомы: растэрміноўка на 40 гадоў, першы ўнёсак - 10%. Акрамя наяўных, у 182 тысяч чалавек маюцца на руках чэкі «Жыллё», якія таксама можна накіраваць на прыватызацыю.

А ўжо калі грамадзяне будуць не гатовыя плаціць за карыстанне дзяржаўным жыллём, то яно атрымае статус сацыяльнага з усімі вынікаючымі наступствамі. Гэта значыць пражываць у ім можна будзе да канца дзён сваіх, але нельга ні прадаць, ні прыватызаваць, ёсць абмежаванні і па прапісцы сваякоў.

У сярэднім у Менску кошты на прыватызаваныя кватэры вар'іруюцца ад 40 мільёнаў да 300 мільёнаў. Усё залежыць ад года пабудовы дома, тэхнічных характарыстык кватэры (плошчы, наяўнасці прахадных пакояў, сумешчанага санвузла, балкона, матэрыялу сцен, вышыні столяў) і якасці жылога асяроддзя, гэта значыць ад раёна, дзе жыллё размешчана.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках