29 красавiка 2024, панядзелак, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Халезін: Не варта пераацэньваць уплыў Ватыкана

12
Мікалай Халезін: Не варта пераацэньваць уплыў Ватыкана

Арт-дырэктар Беларускага Свабоднага тэатра Мікалай Халезін мяркуе, што беларускі правадыр хоча выкарыстоўваць Каталіцкую царкву для прарыву блакады.

«Безумоўна, Ватыкан можа спрыяць падтрымцы дыялогу адміністрацыі Лукашэнкі з Еўразвязам. Але я б не пераацэньваў уплыў Ватыкана. З усяго арсэнала дапамогі ён мае толькі адзін механізм - лабіяванне», - сказаў ён.

З тых краін, дзе пазіцыі Ватыкана ўстойліва моцныя, ён разглядае адну, якая ў змозе магутна паўплываць на працэс дапамогі Лукашэнку - гэта Польшча, дзе ёсць «досыць вялікая група палітыкаў, што лабіюе інтарэсы беларускай дыктатуры».

Акрамя гэтага, са слоў Мікалая Халезіна, Ватыкан можа спрыяць у арганізацыі візітаў, як нефармальных, так і афіцыйных, піша camarade.biz.

«Гэтую магчымасць Лукашэнка ўжо выкарыстаў у перыяд папства Бэнэдыкта XVI, калі Сільвіё Бэрлусконі здолеў пралабіяваць сустрэчу Папы з Лукашэнкам. На той момант яна сталася досыць дзейснай для беларускіх улад, бо крок быў зроблены ў перыяд чарговага прыступу лібералізацыі. Сёння сітуацыя складанейшая, і арганізацыя афіцыйных сустрэч у Еўропе ўскладненая як санкцыямі, так і асобай самога Лукашэнкі», - сказаў ён.

Запрашэнне, якое паслаў беларускі правадыр Папу Францішку - гэта, на думку арт-дырэктара Свабоднага тэатра, «спроба згуляць «ад адваротнага».

«Лукашэнка спрабуе прарваць еўрапейскую блакаду, прывёзшы Папу ў Беларусь. І гэта можа спрацаваць. У традыцыі Касцёла наведванне праблемных краін», - сказаў ён.

Мікалай Халезін падкрэсліў, што імавернасць візіту Папы ў Менск ён ацэньвае досыць высока.

Нагадаем, сёння дыктатар падзякаваў Ватыкану за спрыянне ў наладжванні стасункаў з Еўразвязам і запрасіў Папу Рымскага ў Беларусь.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках